У Беларусі распачаўся трэці тыдзень пратэстаў. Беларусы выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў ужо 9 жніўня, калі было абвешчана, што Аляксандр Лукашэнка на прэзідэнцкіх выбарах набраў быццам бы звыш 80% галасоў.
У нядзелю ў мірным шэсці ў Менску прыняло ўдзел больш за 100 тысяч людзей. У Горадні – звыш 10 тысяч. Беларусы пратэстуюць таксама ў іншых гарадах.
Гаворыць гарадзенскі журналіст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч.
- Гарадзенцы збіраюцца штодзённа а 19-ай гадзіне на плошчы Леніна. Улады ўвесь час запалохваюць, пагражаюць, што акцыя несанкцыянаваная. Былі вельмі жорсткія затрыманні, збіццё. Гэта сотні людзей, некаторыя атрымалі калецтва. Цудам нікога не забілі, хаця ў Ваўкавыску знайшлі мёртвым дырэктара мясцовага музею. Такой жорсткасці, такіх зверстваў не было з часоў вайны, можа, крыху пасля вайны ў сталінскія яшчэ часы. Даўно не было такіх катаванняў мірнага насельніцтва, якое выйшла змагацца за свае канстытуцыйныя правы. 2020 год будзе адзначаны ў летапісе брутальнасцю, здзекамі і катаваннямі.
Увесь сюжэт слухайце, калі ласка, у далучаным гукавым файле.
Яраслаў Іванюк
слухай аўдыё