Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Такой жорсткасці, такіх зверстваў не было з часоў вайны

25.08.2020 14:45
У Гродне затрымалі сотні людзей, іх брутальна збівалі, некаторыя атрымалі калецтва, цудам нікога не забілі.
Аўдыё
  . 23.08.2020 .
Пратэсты ў Гродне. 23.08.2020 г.фота: Алесь Завіноўскі

У Беларусі распачаўся трэці тыдзень пратэстаў. Беларусы выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў ужо 9 жніўня, калі было абвешчана, што Аляксандр Лукашэнка на прэзідэнцкіх выбарах набраў быццам бы звыш 80% галасоў.

У нядзелю ў мірным шэсці ў Менску прыняло ўдзел больш за 100 тысяч людзей. У Горадні – звыш 10 тысяч. Беларусы пратэстуюць таксама ў іншых гарадах.

Гаворыць гарадзенскі журналіст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч.

- Гарадзенцы збіраюцца штодзённа а 19-ай гадзіне на плошчы Леніна. Улады ўвесь час запалохваюць, пагражаюць, што акцыя несанкцыянаваная. Былі вельмі жорсткія затрыманні, збіццё. Гэта сотні людзей, некаторыя атрымалі калецтва. Цудам нікога не забілі, хаця ў Ваўкавыску знайшлі мёртвым дырэктара мясцовага музею. Такой жорсткасці, такіх зверстваў не было з часоў вайны, можа, крыху пасля вайны ў сталінскія яшчэ часы. Даўно не было такіх катаванняў мірнага насельніцтва, якое выйшла змагацца за свае канстытуцыйныя правы. 2020 год будзе адзначаны ў летапісе брутальнасцю, здзекамі і катаваннямі.

Увесь сюжэт слухайце, калі ласка, у далучаным гукавым файле.

Яраслаў Іванюк

слухай аўдыё