Тамтэйшыя навукоўцы даказалі, што метад інтраперацыйнай прамянёвай тэрапіі гэтак жа эфектыўны, як і традыцыйная прамянёвая тэрапія. Клініка анкалагічнай хірургіі Незалежнай дзяржаўнай клінічнай больніцы №1 у Любліне ўдзельнічала ў міжнародным эксперыменце.
Дзякуючы выкарыстанню інтрааперацыйнай прамянёвай тэрапіі пасляаперацыйным пацыентам не трэба штодня прыходзіць у клініку на апраменьванне цягам 5 тыдняў, – кажа прафесар Войцех Палкоўскі, загадчык Анкалагічнай клінікі згаданай раней шпіталя:
-Хірург падчас аперацыі закладвае аплікатар у тым самым месцы, адкуль была выдалена ракавая пухліна. Гэта кароткая і эфектыўнае лячэнне, якое ў мінімальнай ступені ўскладняе жыццё пацыента і не перашкаджае яму ў прафесійным і прыватным жыцці. Падаўляючая большасць хворых, у выпадку калі ім можна праходзіць такое лячэнне, абірае менавіта гэту тэрапію. Вынікі гэтага даследавання падчас эпідэміі, прыдбалі вялікую вагу, бо зменшаем колькасць наведванняў ва ўстановы аховы здароўя.
У люблінскай Лякарні №1 ёсць два апараты для правядзення адпаведнай працэдуры. Яе кошт цалкам кампенсуецца Нацыянальным фондам аховы здароўя.
Навукоўцы з Любліна хочуць у будучыні выкарыстоўваць метад інтраперацыйнай прамянёвай тэрапіі ў лячэнні пацыентаў з іншымі тыпамі рака.
PAP/эж