Адзін заражаны вучань прычыніцца да таго, што закрыюць усю школу, а на каранцін адправяць усіх вучняў, настаўнікаў і іх сямейнікаў – піша тыднёвік Polityka. Такім чынам запануе паўсюдны каранцін.
43% апытаных выказалася за традыцыйнае навучанне ў школах, 33% – супраць, астатнія – не ведаюць, як лепш.
Новы міністр здароўя Адам Нядзельскі скараціў каранцін з 14 да 10 дзён. А Міністэрства нацыянальнай адукацыі папярэджвае, што за неабгрунтаваную адсутнасць вучня ва ўзросце 7-18 гадоў у школе бацькам пагражае штраф у памеры 10 тысяч злотых, то бок $2,7 тыс.
- Канешне, я хачу, каб мая дачка пайшла ў школу, бо гэта патрэбнае і для яе, і для мяне, аднак, я баюся, – кажа маці вучаніцы пятага класа і дадае: – Я разгубленая і стомленая ўсёй гэтай сітуацыяй. Я адчуваю сябе так, быццам, не магу дапрасіцца праўды ад уладаў.
І пералічае: уся Польшча абавязана насіць маскі, а па тэлебачанні паказваюць, што прэм'ер-міністр не носіць; міністр адукацыі кажа, што дзеці ў школах мусяць насіць маскі, а праз некалькі дзён, што не; кіраўнік ураду заяўляе пра перамогу над каранавірусам, а праз некалькі тыдняў кажа, што ўсё ж такі маскі абавязкова трэба насіць.
Баланс эпідэміі каанавіруса ў Польшчы, паводле дадзеных на канец жніўня, гэта амаль 67 тысяч заражаных, колькасць памерлых перавышае 2 тысячы чалавек, выздаравелі больш за 46 тысяч.
Аб гэтым напісаў Марцін Каладзейчык у тыднёвіку Polityka.
яс