X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

81 год таму адбылася важнейшая бітва польскай кампаніі ў Другой сусветнай вайне

18.09.2020 17:36
Нямецкія планы нападу на Польшчу прадбачылі два напрамкі ўдару на Варшаву: з поўначы з тэрыторыі Прусіі, і з поўдня – з Сілезіі і занятай гітлераўцамі Чэхіі і Маравіі.
Аўдыё
  • 81 год таму адбылася важнейшая бітва польскай кампаніі ў Другой сусветнай вайне
Вялікапольская кавалерыйская брыгада ў бітве на БзурыPublic Domain

Сёння ў гістарычнай рубрыцы раскажам пра адну з важнейшых падзей верасня 1939 году, калі Польшча падчас абарончай вайны была прымушаная абараняцца ад двух агрэсараў – Германіі з захаду і Савецкага Саюзу з усходу. 22 верасня закончылася бітва на Бзуры, якую ў гістарыяграфіі называюць таксама бітвай пад Кутнам.
Бзура – гэта рака, якая працякае ў цэнтральнай Польшчы каля гораду Кутна. І менавіта на Бзуры адбылася найбуйнейшая бітва польскай абарончай вайны восені 1939 году. Гэта таксама адна з першых буйнейшых бітваў Другой сусветнай вайны, якая пачалася 1 верасня 1939 году нападам Германіі на Польшчу. Гаворыць гісторык Януш Асіца.

- Па рознаму называлі гэтую бітву – бітва на Бзуры альбо бітва пад Кутнам. Гэта была не толькі найбуйнейшая бітва польскай абарончай вайны, але адна з буйнейшых кампаній першага перыяду Другой сусветнай вайны, у тым ліку нападу Германіі на Францыю 1940 года. Нямецкая армія, імкнучыся ўзяць польскія войскі ў кацёл, не ўзяла пад увагу армію «Познань», якой камандаваў таленавіты генерал Кутшэба.

З аднаго боку была польская армія «Познань» (камандуючы дывізійны генерал Тадэвуш Кутшэба) і «Памор'е» (камандуючы дывізійны генерал Уладзіслаў Бартноўскі), з другога – нямецкая 8-я (камандуючы генерал пяхоты Ёханэс Блясковіц) і 10-я арміі (камандуючы генерал артылерыі Вальтэр фон Райхэнаў) ды войскі групы армій «Поўдзень» (камандуючы генерал-палкоўнік Герд фон Рундштэдт).

Бітва пачалася 9 верасня. Нямецкія планы нападу на Польшчу прадбачылі два напрамкі ўдару на Варшаву: з поўначы з тэрыторыі Прусіі, і з поўдня – з Сілезіі і занятай гітлераўцамі Чэхіі і Маравіі. Згодна з польскімі стратэгічнымі планамі, Войска Польскае мела абараняцца два тыдні, да моманту, калі на дапамогу прыйдуць саюзнікі – Вялікабрытанія й Францыя. Як вядома, саюзнікі ніколі на дапамогу не прыйшлі.

Ноччу з 9 на 10 верасня адступаючыя ў напрамку Варшавы польскія арміі «Познань» і «Паморʼе» нанеслі моцны ўдар па левым флангу 8-й арміі немцаў, якая наступала на польскую сталіцу. Абедзве арміі, не прыцягваючы ўвагі варожай авіяцыі, фарсіраванымі начнымі маршамі прайшлі да даліны Бзуры. З’яўленне буйных польскіх сілаў у тыле групы армій «Поўдзень» стала поўнай нечаканасцю для камандавання Вермахта, упэўненага ў тым, што на захад ад Віслы ўжо няма ні аднаго буйнога польскага вайсковага злучэння.

Першапачаткова дзеянні польскіх войскаў прынеслі поспех. Часткі Вермахта, якія наступалі на Варшаву, вымушаныя былі перайсці да абароны. Аднак пасля прыбыцця да немцаў свежых падмацаванняў і стварэння значнай перавагі ў сілах, 13 верасня наступальная моц частак польскай арміі рэзка знізілася. Тым не менш, яны вызвалілі некалькі раней занятых немцамі гарадоў.

Дарэчы, у раён бітвы прыбыў асабіста Гітлер, які быў занепакоены тым, што палякі аказаліся ў тыле 8-й нямецкай арміі і змаглі нанесці ўдары па тылу 10-й.
Дзеянні палякаў прымусілі немцаў перагледзець планы аперацый у цэнтральнай Польшчы і перакінуць у даліну Бзуры танкавыя падраздзяленні і часткі Люфтвафэ.

На жаль, нямецкая перавага ў сіле і тэхніцы пазбавіла палякаў наступальнай ініцыятывы. Большасць польскіх частак змагалася ажно да моманту, калі скончыліся боепрыпасы. Пасля гэтага спрабавалі прабіцца ў Варшаву, каб заняць абарону вакол сталіцы. 14 верасня гітлераўцы акружылі Варшаву, а асобныя часткі Войска Польскага змагаліся ў даліне Бзуры ажно да 22 верасня. Менавіта гэтая дата лічыцца заканчэннем бітвы на Бзуры альбо інакш – бітвы пад Кутнам.

Агулам па двух баках у бітве было задзейнічана 500 тыс. салдат і афіцэраў. Страты з польскага боку склалі 18 тыс. загінулымі, з нямецкага – 8 тыс. Пры гэтым па баку палякаў ваявала 8 пяхотных дывізій і 4 кавалерыйскія брыгады, па нямецкаму – 12 пяхотных, 5 танкавых і матарызаваных дывізій пры моцнай падтрымцы авіяцыі, якой у палякаў амаль не было.

І хоць польскі бок прайграў бітву, то яна аднак прадэманстравала гераізм польскіх салдат і прагу абараняць сваю айчыну, а немцаў прымусіла кардынальна змяніць ваенныя планы.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Машына часу