X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Насякомыя – панацэя на недахоп прадуктаў харчавання?

24.09.2020 13:45
Адметна, што харчы, вырабленныя з казруак, характарызуюцца высокай пажыўнасцю.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne Shutterstock/Chandra Man Dongol

Польскі прафесар Дам'ян Юзэфяк займаецца прамысловым развядзеннем насякомых, якія выкарыстоўвацца ў вытворчасці арганічных кармоў для рыбы, птушак і хатніх жывёлаў.

Як гэта часам бывае ў жыцці і навуцы, лепшыя ідэі вынікаюць з самой прыроды. Тое самае тычыцца бялку, з якога складаюцца насякомыя. Менавіта казуркі сталі натуральнай крыніцай бялку для многіх відаў жывёл і рыб.

Прадукты, распрацаваныя прафесарам Юзэфякам і яго камандай з Прыродазнаўчага ўніверсітэту ў Познані, вырабляюцца з мінімальнымі выкідамі вуглякіслага газу,пры невялікім спажываннем рэсурсаў і амаль без адкідаў. Прафесар Дамʼян Юзэфяк сцвярджае, што біялагічныя адкіды могуць выкарыстоўвацца ў гадаванні насякомых, якія пойдуць на корм жывёлаў:

- Прыкладна палова казуркі складае бялок, а іншая – вельмі вялікая колькасць тлушчу і мінеральных злучэнняў, у тым ліку мікраэлементаў. Падчас селекцыі розных відаў насякомых мы прымалі да ўвагі тое, чым можна іх карміць. Мы аналізуем, як можна выкарыстоўваць розныя тыпы сыравіны пабочных эфектаў, якая звычайна проста ператвараецца ў кампост.

У цяперашні час калектыў прафесара Юзэфяк у асноўным працуе з адным з відаў двухкрылых насякомых. Ужо наладжана вытворчасць некаторых складнікаў камбікармоў для жывёлаў. Адметна, што харчы, вырабленныя з казруак, характарызуюцца высокай пажыўнасцю.

У будучыні польскі навуковец плануе перапрацоўваць насякомых у прадукты, якія выкарыстоўваюцца ў касметыцы і як элемент харчавання для чалавека.

PR/эж

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка