Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Супрацоўнікі падатковых органаў зладзяць пратэст супраць урадавых планаў

25.09.2020 12:01
У рамках пратэсту супраць планаваных звальненняў і скарачэнняў зарплатаў яны выключаць свае камп'ютары.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

30 верасня супрацоўнікі падатковых органаў адключаць свае камп'ютары. Гэта пачатак пратэстаў супраць планаваных звальненняў і скарачэнняў зарплатаў, - інфармуе Puls Biznesu.

Паводле газеты, шмат сведчыць пра тое, што восень гэтага года будзе гарачая. Гаворка ідзе не толькі пра пратэсты шахцёраў, праціўнікаў забароны вырошчвання пушной жывёлы і фермераў. Цяпер страйкам пагражаюць таксама супрацоўнікі падатковых органаў у Польшчы.
Як паведамляе газета, праца пратэстнага камітэта, у які ўваходзяць прадстаўнікі найбуйнейшых прафесійных саюзаў, была адноўленая пасля некалькіх месяцаў неактыўнасці. Страйкам ужо вырашыў арганізаваць акцыю па выключэнні камп’ютараў у мытных і падатковых інспекцыях Польшчы і іншых падатковых органах у апошні дзень верасня.

Камп’ютары павінны быць выключаны 30 верасня на 20 хвілін паміж імі 10 і 10.20. Як адзначае Puls Biznesu, тэрмін акцыі невыпадковы. На гэты дзень запланаваная  сустрэча міністра фінансаў Тадэвуш Касціньскага з пратэстным камітэтам.

аз