Да гэтага часу лічылася, што кожны сабачы год жыцця адпавядае сямі чалавечым. Даследчыкі з Універсітэта Сан-Дыега вывучылі геномы гэтых чатырохногіх і вызначылі, што ў пераліку гадавы шчанюк нашмат старэйшы, чым мы лічылі раней.
Навукоўцы ў Сан-Дыега правялі даследаванні 104 лабрадораў узростам не старэйшым за 16 гадоў. Мадэль старэння сабак зусім не падобная на чалавечую, таму што яна не прамалінейная. Спачатку працэс старэння працякае хутка, але пазней запавольваецца. Вэтэрэнары звярталі ўвагу на гэта ўжо і раней, працягвае неўролаг сабак і катоў Эльжбета Гіза:
- Як лекары, мы бачым змены ва ўсіх унутраных сістэмах сабак раней, чым гэта павінна было адбыцца, калі б каэфіцыент «год за сем» адпавядаў рэчаіснасці.
Гэта азначае, што аднагадовы сабака на самай справе ўжо цалкам дарослае жывёла. Вялікая частка жыцця сабакі ў пераліку на чалавечы ўзрост – паміж нашымі трыццаццю і пяццюдзесяццю. Пасля 8 года жыцця сабакі працэсы старэння рэзка паскараюцца і тады варта надаць асаблівую ўвагу ветэрынарнай апецы свайго любімца.
Паводле апошніх даследаванняў аднагадовае шчаня ў пераліку на чалавечы зрост мае 15 гадоў.
PR/эж