За апошнія дні міліцыя часта пачала затрымліваць студэнтаў і навучэнцаў. Так за верасень затрымана ўжо некалькі дзясяткаў студэнтаў.
У Гомлі ўжо другі месяц у СІЗА трымаюць 16-гадовага Мікіту Залатарова. Падлетка абвінавачваюць у хуліганстве. Бацькі кажуць, што іх сына катуюць у міліцыі.
Цяпер пракуратура пачала рассылаць у навучальныя ўстановы Мінску запыты з патрабаваннем адсочваць пратэставую актыўнасць моладзь, як на вуліцах, так і ў сацсетках і тэлеграм-каналах.
Улады свядома пачалі палітыку пакарання моладзі, кажа Тамара Мацкевіч з Таварыства беларускай школы, з якой размаўляў Юры Ліхтаровіч.
Слухайце аўдыёфайл