Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палякі п’юць усё больш алкаголю

02.10.2020 13:00
Эксперты звяртаюць увагу на асаблівую шкоднасць алкаголю ў малых бутэльках.
Здымак мае ілюстрацыйны характарjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У 2019 годзе сярэднестатыстычны паляк выпіў 9,78 літра чыстага алкаголю. Паводле дадзеных Польскага агенцтва па вырашэнні алкагольных праблем, у 2019 годзе спажыванне алкаголю ў Польшчы было самым высокім з 1993 года. У параўнанні з 2018 годам яно павялічылася на 0,23 літра, што з'яўляецца значным ростам на працягу апошніх гадоў, паведамляе Rzeczpospolita.

Гэта тым больш непакоіць, што агульнае спажыванне ў 2019 годзе павялічылася, нягледзячы на зніжэнне продажу піва. Замест гэтага павялічылася спажыванне віна і моцных напояў.

Былы дырэктар Польскага агенцтва па вырашэнні алкагольных праблем Кшыштаф Бжузка кажа, што ён асабліва занепакоены вялікім спажываннем араматызаванай гарэлкі ў маленькіх бутэльках, якія асабліва спрыяюць узнікненні залежнасці. Таму ў некаторых краінах была ўведзеная забарона на іх продаж.

Пандэмія не нанесла шкоды продажу алкаголю ў малых бутэльках і гэта, паводле Кшыштафа Бжузкі, з’яўляецца дрэннай навіной.

„Малая тара спрыяе спажыванні алкаголю ў розных сітуацыях. Іх можна забраць з сабой усюды, піць увесь дзень і прызвычайваць арганізм да прысутнасці дозы алкаголю без перавышэння той забароненай законам”, - паясняе эксперт.

У 2019 годзе польскія СМІ часта паведамлялі пра пустыя маленькія шкляныя бутэлькі па алкагольных напоях вакол офісаў, будаўнічых пляцовак, ці школаў.

„98% маіх пацыентаў кажа пра досвед з малымі бутэлькамі. Такім чынам лёгка стаць залежным ад алкаголю”, - перасцерагае ў размове з выданнем Rzeczpospolita псіхатэрапеўт доктар Адам Кладэцкі.

аз