У выданні Gazeta Wyborcza тэматыка працы жанчын з Польшчы ды іншых постсавецкіх краін у Германіі. Гаворка ідзе пра апеку над пажылымі людзьмі. Апякунак вярбуюць на працу як правіла польскія агенцтвы, іх завяраюць, што яны будуць працаваць па 8 гадзін у дзень, але на месцы аказваецца, што гэта праца па 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён у тыдзень, за мінімальную стаўку – каля 1 тыс. еўра ў месяц.
Адна з прыкладна 300 тыс. такіх жанчын адважылася звярнуцца ў нямецкі суд са скаргай на агенцтва. Гэта балгарка Дабрына, ёй удалося дабіцца ў судзе кампенсацыі – яна павінна атрымаць 42 тыс. еўра – гэта тая сума, якую агенцтва ёй не даплачвала за яе працу.
Такіх, як Дабрына, якія працуюць у Германіі практычна як рабыні, дзясяткі, а можа і сотні тысяч. Меркаваннем людзей, якія ведаюць тэматыку, калі б не полькі, балгаркі ды румынкі, 300 тыс. нямецкіх пажылых людзей засталіся б без апекі. Як правіла сям’я пажылога, часта ляжачага чалавека падпісвае кантракт з агенцтвам, у якім сям’і гарантуюць апеку круглыя суткі, а працаўніку з Польшчы аб іншай краіны ў агенцтве кажуць аб працы па восем гадзін у дзень. Калі апякунка пачынае разумець, што ёй прыйдзецца працаваць цэлыя суткі, аказваецца, што яна нават не можа звольніцца з працы, паколькі ў кантракце прадбачаны за гэта высокія штрафы.
Вердыкт па справе Дабрыны – гэта прарыў. Яна прарубіла шлях іншым жанчынам, паказала, што яны могуць ісці ў нямецкі суд і змагацца за свае правы.
нг