Беларуская Служба

Беларуская моладзь мае сваё аб'яднанне ў Варшаве

07.10.2020 14:18
Беларускі Моладзевы Хаб гэта месца першага кантакту ў Варшаве для маладых беларусаў.
Аўдыё
  • Моладзевы Хаб запрашае ўсіх ахвотных да супрацы і прысутнасці на івэнтах, якія наперадзе
Логатып БМХFoto: крыніца: facebook агранізацыі

Паслявыбарчыя падзеі ў Беларусі прымусілі беларусаў замежжа аб’ядноўвацца. Горад, у якім пражываюць тысячы беларусаў і, у якім некалькі разоў у тыдні праходзяць мерапрыемствы салідарнасці і падтрымкі, Варшава, у апошнія месяцы разбагацеў у беларускія арганізацыяі. Адна з іх – беларускі моладзевы хаб – месца, якое паводле ідэі, мае дапамагаць моладзі якая вымушаная з’ехаць з Беларусі, або ўжо пражывае ў Варшаве і патрабуе акліматызацыі.

Хаб арганізуе літаратурныя вечары, тэматычныя сустрэчы ў сваёй сядзібе і канцэрты. У гэтым месцы таксама зможаце атрымаць асноўную дапамогу – пераклад, дакументы, уладкаванне і легалізацыя побыту – гэта тое, чым займаюцца працаўнікі і валанцёры Хабу. Адным словам, БМХ - гэта месца першага кантакту для маладых беларусаў, якія з'ехалі ў Варшаву, але таксама цудоўнае месца, каб знайсці сваё асяроддзе ў польскай сталіцы.

Беларускі Моладзевы Хаб запрашае ўсіх жадаючых у сваю сядзібу на вуліцы Мазавецкай 12 у Варшаве. Усе, хто патрабуюць дапамогі ў сувязі з праблемамі ў Беларусі таксама могуць кансультавацца з Хабам.

Больш падрабязна пра ідэі і планы арганізацыі мы паразмаўлялі з Алесям Лапко і Ганнай Канеўскай – заснавальнікамі Хабу.

Слухайце аўдыё

аев