Журналіст – гэта прафесія, важнасць якой мы дацэньваем у цяжкія моманты: пратэсты, вайна, стыхійныя бедствы. Уласна зараз у Беларусі праца журналістаў мае вялікі ўплыў на грамадства і тое, як хутка распаўсюджваецца інфармацыя пра акцыі пратэсту, пераслед і затрыманні. За апошнія тыдні гэты пераслед перакінуўся на журналістаў, сілу якіх заўважыў рэжым.
Пратэсты ў Беларусі не сціхаюць ужо роўна 2 месяцы. Людзей, дзякуючы якім мы ведаем, што, дзе і як адбываецца, становіцца ўсё менш. Адныя звальняюцца з працы на дзяржаўным тэлебачанні, радыё, у газетах, іншыя падвяргаюцца рэпрэсіям, пераследу і атрымліваюць дзясяткі сутак арышту. Гаворка, канешне, пра нашых калегаў – журналістаў, якія выконваюць сваю місію ў Беларусі, нягледзячы на ціск з боку ўладаў.
Варта прыпомніць, што з 1 кастрычніка акрэдытацыі СМІ пазбавілі буйнейшы беларускі інфармацыйны партал – ТУТ.БАЙ. Ціск на журналістаў іншых недзяржаўных медыя таксама не спыняецца. Нягледзячы на гэта, інфармацыя пра падзеі ў краіне, гарадах і дворыках усцяж даходзіць да грамадства. Новы феномен – народныя журналісты, то бок звычайныя грамадзяне, што здымаюць на тэлефоны і пішуць пра падзеі ў сваёй ваколіцы – гэта адказ грамадства на чарговыя рэпрэсіі. У часе, калі ўсе маюць доступ да інтэрнэту і альтэрнатыўных СМІ, наўрад ці дзеянні ўлады спыняць распаўсюд сапраўднай інфармацыі.
Гэтыя два няпростыя месяцы для беларускіх недзяржаўных СМІ для нас падсумавала Вольга Хвоін з Беларускай сацыяцыі журналістаў.
Альберт Ежы Вяжбіцкі
слухайце аўдыёфайл