У выданні Gazeta Wyborcza з захапленнем пішуць пра маладзенькую польку Ігу Свёнтэк, якая выйшла ў фінал Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісу Roland Garros. У паўфінале яна выйграла з Надзяй Падароўскай з лікам 6-2, 6-1. У суботу Іга пазмагаецца за першы для паляка тытул чэмпіёна дадзенага спаборніцтва.
Гэта быў паказ магутнага, разумнага, эфектыўнага і перш за ўсё прыгожага тэнісу. Усе ў захапленні ад гульні Ігі. У шасці матчах на шляху да фіналу яна прайграла толькі 23 гемы. Цяпер ні ў каго не засталося сумненняў, хто з’яўляецца фаварытам чэмпіянату. Трэба сказаць, што робіць уражанне не толькі тэхніка Свёнтэк, але таксама яе псіхалагічная ўстойлівасць. У паўфінале абедзве тэнісісткі павінны былі справіцца са стрэсам, бо абедзьве былі дэбютанткамі на гэтым этапе ў такім важным турніры. І зусім не было відаць, каб полька перажывала стрэс.
19-гадовая Іга Сьвёнтэк – самая маладыя фіналістка парыжскага чэмпіянату з 2001 году. Яна таксама першая полька ў фінале Раланда Гароса за апошнія восем гадоў, калі да фіналу дайшла Агнешка Радваньска.
нг