Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы не выключаюць мабілізацыі медыкаў

12.10.2020 18:00
У Польшчы колькасць заражаных каранавірусам людзей за суткі зноў пераваліла за 5 тыс. чалавек.
Ratownicy medyczni w akcji
Ratownicy medyczni w akcjiфота: youtube/screen

У Польшчы ўрад плануе ўвесці большую дысцыпліну сярод медыкаў, накіраваць на барацьбу з каранавірусам студэнтаў медыцыны апошніх курсаў і лекараў без спецыялізацый, а таксама прапанаваць фінансавыя карысці працаўнікам службы аховы здароўя, піша Dziennik Gazeta Prawna.

У Польшчы ўсяго толькі 462 спецыялісты інфекцыйных хвароб. Гэта вельмі няшмат, тым больш, калі ўзяць пад увагу факт, што цяпер у краіне шпіталізавана больш за 4 тыс. чалавек, заражаных каранавірусам SARS-CoV-2, у якіх сцверджаная хвароба COVID-19. Найбольшай пагрозай для службы аховы здароўя можа стаць недахоп анестэзіёлагаў, якія працуюць у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі, куды трапляюць пацыенты ў найбольш складаным стане.

Цяпер Мінздароўя рыхтуе распараджэнне, згодна з якім лекары іншых спецыялізацый будуць прыцягнутыя на барацьбу з эпідэміяй. Дарэчы, прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі сказаў на днях, што нельга выключыць увядзення надзвычайнага становішча. У такім выпадку медыкаў можна мабілізаваць як падчас вайны. Разглядаецца таксама пытанне стварэння палявых госпіталяў для хворых COVID-19.

Актуальна найбольшай праблемай у Польшчы не з’яўляецца адсутнасць матэрыяльных сродкаў, напрыклад, апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, а кадравыя праблемы. Справа ў тым, што апарат ШВЛ – гэта складаная тэхніка, для абслугоўвання якой патрэбны спецыяліст. А такіх у Польшчы пачынае не хапаць.

У Польшчы колькасць заражаных каранавірусам людзей за суткі зноў пераваліла за 5 тыс. чалавек, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.


вс