Універсітэт інфармацыйных тэхналогій і менеджменту ў Жэшаве (Wyższa szkoła Informatyki i Zarządzania w Rzeszowie) пачынае спецыяльную стыпендыяльную праграму для студэнтаў з Беларусі – «Школа лідараў за дэмакратыю» («School of Leaders for democracy»). Адмысловы праект накіраваны на фарміраванне лідарскіх і грамадзянскіх здольнасцяў.
Праграма «School of Leaders for democracy» адрасаваная кандыдатам на першы курс навучання і студэнтам старэйшых курсаў, адлічаным з беларускіх універсітэтаў за ўдзел у дэманстрацыях. Яна прыме дваццаць лепшых студэнтаў з Беларусі на конкурснай аснове атэстатаў.
Чаму Жэшаўскі Універсітэт інфармацыйных тэхналогій і менеджменту вырашыў разгарнуць гэтую праграму, патлумачыў рэктар ВНУ кандыдат навук Анджэй Розмус (dr hab. Andrzej Rozmus, prof. WSIiZ, prorektor WSIiZ ds. Nauczania)
- У цяперашні час мы з занепакоенасцю назіраем за сітуацыяй у Беларусі, тым больш, што ў нас ёсць студэнты з гэтай краіны. Мы вырашылі, што варта зрабіць не толькі навучанне для студэнтаў, якія прыедуць да нас з Беларусі. Мы прыдумалі, распрацавалі і ўкаранілі спецыяльную сістэму стыпендый (стыпендыяльную праграму) пад назвай «Школа лідараў за дэмакратыю» ( School of Leaders for Democracy). Гэта выхаванне лідараў для дэмакратыі. Гэта праграма, прысвечаная студэнтам з Беларусі. У рамках гэтай праграмы гэтыя студэнты будуць вучыцца альбо бясплатна, альбо са зніжэннем платы за навучанне на 50%, і ў дадатак да такой фінансавай падтрымкі мы прапануем ім пэўную адукацыйную праграму. Гэта будуць заняткі і семінары па пабудове дэмакратычнага грамадства, функцыянаванні дэмакратычных інстытутаў, а таксама аб свабодзе і правах чалавека. Гэтая праграма выйшла ўпершыню ў гэтым годзе. Мы спадзяемся, што яна будзе папулярная сярод студэнтаў з Беларусі, і, такім чынам, мы заахвоцім маладое пакаленне пазнаёміцца з шырокімі магчымасцямі пабудовы дэмакратычнага грамадства.
Навучэнцы «Школы лідараў за дэмакратыю» будуць знаёміцца, між іншым, як развіць грамадзянскую супольнасць, як сённяшнія грамадствы могуць абараняць свае свабоды, як супрацьстаяць працэсам, якія пагражаюць свабодзе і дэмакратыі.
У выпадку вялікай зацікаўленасці універсітэт можа павялічыць колькасць прызначаных стыпендый.
У чым дакладна будуць заключацца заняткі ў «Школе лідараў» нам патлумачыла Ксэня Бургард (Ksenia Burghardt) з прэс-службы жэшаўскага ВНУ:
- Яны будуць знаходзіцца пад індывідуальнай апекай навуковага супрацоўніка, які будзе дапамагаць у развіцці зацікаўленняў і кампетэнцыяў дадзенай асобы. Акрамя вучобы на выбраным факультэце, яны атрымаюць магчымасць бясплатна ўдзельнічаць у разнародных майстэрнях і праектах, даследаваннях, рэалізаваных ва ўніверсітэце і змогуць карыстацца бясплатнымі кансультацыямі Цэнтра інавацый і прадпрымальніцтва нашага унівэрсітэта. Кансультацыі будуць датычыць, напрыклад, заснавання ўласнага прадпрыемства. У Бюро кар’еры ВНУ яны атрымаюць дапамогу па планаванні сцежкі прафэсійнай кар’еры ў Польшчы, ці паза яе межамі.
Нагадаем, студэнты «Школы лідараў за дэмакратыю» атрымаюць стыпендыю на семестр у памеры 100% альбо 50% платы за навучанне, якая пасля выканання пэўных патрабаванняў, то бок вельмі добрых вынікаў вучобы, можа быць прадоўжана нават да канца навучальнага перыяду.
Набор на праграму «Школа лідараў за дэмакратыю» працягнецца да 10 лістапада 2020 года. Дакументы неабходна падаць у Аддзяленне па студэнцкіх справах (Sekcja ds. Świadczeń Studenckich).
І яшчэ адна істотная інфармацыя: калі студэнт вырашыць звольніцца з вучобы, перайсці ў іншы універсітэт альбо вярнуцца ў Беларусь, з яго не будзе спаганяцца плата за навучанне.
Памер платы за навучанне на асобных факультэтах тут
https://wsiz.rzeszow.pl/rekrutacja/dla-kandydata/czesne/
Падрабязную інфармацыю зацікаўленыя асобы могуць атрымаць наўпрост у каардынатаркі праграмы
Małgorzata Sokół
e-mail: msokol@wsiz.rzeszow.pl
Падрыхтавала Яланта Смялоўская
.