Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Немцы надалей абараняюць праект Nord Stream 2

14.10.2020 13:08
Паявіўся шэраг артыкулаў, якія засяроджваліся на двух найважнейшых польска-нямецкіх спрэчных пытаннях.
.    .
Газ. Здымак мае ілюстрацыйны характар.InspiredImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Немцы надалей абараняюць праект Nord Stream 2, між іншым, вуснамі новага амбасадара ў Варшаве. Паявіўся шэраг артыкулаў, якія засяроджваліся на двух найважнейшых польска-нямецкіх спрэчных пытаннях: гісторыя і энергетычная бяспека, чытам на tvp.info.

Тэзісы нямецкага амбасадара ў Польшчы ставяць за мэту падрыў польскіх аргументаў супраць заканчэння праекту Nord Stream 2.

Амбасадар пачуў два пытанні. Першае пра падтрымку Nord Stream 2 з боку Германіі, а другое аб тым, што гэтая падтрымка мае супольнага з еўрапейскай ідэяй салідарнасці. Адказ Фрэйтага фон Ларынговена здзіўляе – піша TVP INFO. Перш за ўсё, амбасадар пазбягае адказу на зададзеныя пытанні, а яго аргументы фальшывыя.

Характэрна, што на першым месцы амбасадар падкрэслівае неабходнасць выконвання закону і тое, што «праект падлягае еўразвязаўскай газавай дырэктыве, на навелізацыю якой згадзілася таксама Польшча». Але спрэчка пра Nord Stream 2 мае палітычна-эканамічны, а не юрыдычны характар, піша TVP INFO.

Калі першы аргумент амбасадара – гэта спроба маніпуляцыі, то другі – гэта фалш. Словы амбасадара дакладна гучалі так: «Акрамя таго, дыверсіфікацыя крыніц энергіі адказвае мэтам ЕЗ – гэта, дарэчы, таксама польская ініцыятыва». То бок, палякі самыя гэтага хацелі, а цяпер пратэстуюць.

Вельмі дзіўнай з’яўляецца інтэрпрэтацыя паняцця «дыверсіфікацыя крыніц энергіі», – чытаем на TVP INFO.

ав