Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Новая акцыя падтрымкі беларусаў – дашлі паштоўку на дзень маці!

14.10.2020 16:19
Даслаць гэтую паштоўку займае не больш за 5-10 хвілін, а адначасова гэта мае вялікі ўплыў на тое, як будуць агучвацца за мяжой падзеі ў Беларусі.
Аўдыё
  • На Дзень Мамы можна падтрымаць і распаўсюдзіць веды пра беларускае змаганне за свабоду
Даслаць паштоўку можна праз інтэрнэт сайт акцыіскрыншот: mothersdaybelarus.pl/

Нягледзячы на двухмесячны працяг і вялікую маштабнасць беларускага пратэсту, цяжка не прызнаць, што тэма Беларусі пачала знікаць з выданняў сусветных СМІ. Каб пазбегнуць гэтага знікання і разбудзіць нанова зацікаўленне Беларуссю сярод замежнікаў, распачалася новая акцыя – “Дашлі паштоўку ў Дзень Мамы”.

Беларускі Дом у Варшаве разам з Канцылярыяй прэм’ер-міністра Польшчы і Польскай поштай распачалі новую акцыю падтрымкі беларусаў. З нагоды Дня мамы, які ў Беларусі святкуецца 14 кастрычніка, арганізацыя вырашыла стварыць новы праект, у рамках якога кожны жадаючы зможа даслаць паштоўку і нагадаць замежным СМІ і ўстановам пра кашмар, які зараз мае месца ў Беларусі. Пра ідэю акцыі і натхненне на такога тыпу дапамогу нам распавяла Наста Кажапенка з Беларускага Дому ў Варшаве.

Медыйным партнёрам акцыі з’яўляецца самы папулярны тэлеграм-канал Беларусі НЕХТА. На сустрэчы быў і яго заснавальнік, Сцяпан Пуціла, які расказаў, чаму медыйная супраца і агучванне пратэстнай актыўнасці беларускага народа ў замежных і нацыянальных СМІ такія важныя.

Акцыю падтрымлівае таксама сябра Каардынацыйнай Рады Вольга Кавалькова. Яна выступіла на інаўгурацыйнай канферэнцыі і расказала пра свае спадзяванні і мэты праекту. Паводле яе словаў, даслаць гэтую паштоўку займае не больш за 5-10 хвілін, а адначасова гэта мае вялікі ўплыў на тое, як будуць агучвацца за мяжой падзеі ў Беларусі. А калі беларусы пабачаць сябе ў вядомых СМІ, будуць больш рашуча ісці да канца.

Акрамя паштовак у замежныя арганізацыі і СМІ, варта падумаць таксама над такім жа элементам падтрымкі палітзняволеных. Для людзей, якіх зараз трымаюць у вязніцах, лісты – гэта ледзь не адзіная магчымасць кантакту са светам і крыніца інфармацыі пра тое, як развіваюцца пратэсты. Калі ў вас ёсць жаданне даслаць цёплыя словы тым, хто сядзіць у турмах, вы акажаце немалы пазітыўны ўплыў на іх самаадчуванне.

Паштоўкі ўжо гадамі дапамагаюць мірна змагацца за свабоду грамадзян і правы чалавека па ўсім свеце. Дастаткова ўзгадаць арганізацыю Amnesty International, якая штогод арганізуе марафоны ліставання і дзякуючы якім не раз адпускалі палітзняволеных з турмаў у аўтарытарных дзяржавах. Каб прыняць удзел у акцыі на Дзень Маці вам давядзецца зайсці на сайт mothersdaybelarus.pl і адправіць адну з падрыхтаваных арганізатарамі паштовак па выбраным вамі адрасе.

Слухайце аўдыёфайл

Альберт Ежы Вяжбіцкі