Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Дом павінен быць для сям'і, а не вучобы» – у Польшчы студэнты вучацца дыстанцыйна

16.10.2020 11:43
Большасць універсітэтаў у сувязі з другой хваляй каранавіруса перайшла на навучанне ў фармаце анлайн.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAntonio Guillem/shutterstock.com

З паловы кастрычніка ўжо пераважная большасць польскіх ВНУ распачала сваю працу. У сувязі з цяжкай эпідэмічнай сітуацыяй, уласна з вялікім узростам захворванняў у апошнія два тыдні, большасць заняткаў праводзіцца ў анлайн рэжыме.

Gazeta Wyborcza апублікавала серыю гісторый студэнтаў, якіх планы і спадзяванні на вучобу сапсаваў каранавірус. Студэнты першых курсаў пацярпелі найбольш. Шмат з іх хацела самастойна ўвайсці ў студэнцкае жыццё – новы горад, часта першы досвед з дадатковай працай і, канешне, знаёмствы – гэта ўсё зараз адмяняецца ў сувязі з пагрозай каранавіруса. Студэнты наракаюць, што заняткі ў анлайн фармаце – гэта не тое, чаго яны чакалі, калі падавалі заяўкі на вучобу. Ім хацелася сядзець у залі, абмяркоўваць з выкладчыкамі і іншымі студэнтамі актуальныя тэмы, а тым часам зараз ім даводзіцца сядзець ва ўласным пакоі, без сапраўднай акадэмічнай атмасферы.

Рэктар Галоўнай школы сельскай гаспадаркі, прафесар Міхал Засада кажа, што навучанне ў ВНУ – гэта не толькі заняткі і новыя веды, але гэта перадусім дыскусіі, абмен поглядаў і жыццё па-за вучэльняй, у новым горадзе, у новым асяроддзі. Дадае, што для некаторых студэнтаў міфічнае студэнцкае жыццё, пра якое яны чулі ад бацькоў і старэйшых сяброў, можа не стаць і іх жыццём у гэтым годзе. Адначасова, некаторыя заняткі – лабараторныя альбо практычныя нельга праводзіць анлайн. У гэтым выпадку большасць універсітэтаў захавала навучанне ў гібрыднай форме.

Gazeta Wyborcza/аев