Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На Нацыянальным стадыёне ў Варшаве ствараецца палявы госпіталь

20.10.2020 18:00
«На стадыёне можна стварыць вялікі морг для целаў памерлых, а не прафесійны шпіталь».
Тым часам у барацьбу з эпідэміяй каранавіруса ўключаецца арміяPAP/Paweł Supernak

Усе сённяшнія польскія друкаваныя перыядычныя выданні і віртуальныя СМІ паведамляюць пра эпідэмію каранавіруса ў краіне. Так, Gazeta Wyborcza інфармуе пра тое, што ў Кракаве памерла 42-гадовая настаўніца, заражаная SARS-CoV-2. Лячэнне ў бальніцы не дало пажаданых вынікаў. Ня стала таксама біскупа Богдана Войтуся, які памёр на 83-м годзе жыцця. Ён быў былым дапаможным біскупам Гнезненскай архідыяцэзіі, быў ужо на пенсіі.

За працу канкрэтна ўзяліся таксама паліцэйскія. Галоўнае ўпраўленне польскай паліцыі паведаміла, што за апошнія суткі на тэрыторыі краіны супрацоўнікі праваахоўных органаў папярэдзілі 840 грамадзян, звярнуўшы ім увагу на тое, што знаходзяцца ў грамадскім месцы без маскі. 3190 чалавек былі аштрафаваныя, а ў выпадку 570 чалавек справа была накіраваная ў суд. У Польшчы існуе юрыдычнае правіла, згодна з якім грамадзянін мае права адмовіцца плаціць штраф. У такім выпадку паліцыя аўтаматычна накіроўвае справу ў суд.

Тым часам у барацьбу з эпідэміяй каранавіруса ўключаецца армія. Так, салдаты будуць дапамагаць медыцынскім і санітарна-эпідэміялагчіным службам збіраць пробы тэстаў на наяўнасць каранавіруса ў арганізме.

У Варшаве пачалася падрыхтоўка да адкрыцця першага палявога госпіталя, які прыме пацыентаў у сярэднім і лёгкім стане з дыягназам COVID-19. Госпіталь будзе працаваць на Нацыянальным стадыёне. Плануецца, што ён зможа прыняць некалькі тысяч пацыентаў. Гэтую ідэю скрытыкавалі шматлікія спецыялісты. Для прыкладу, вядомы польскі рэаніматолаг-анастазіёлаг, прафесар Юльюш Якубашка лічыць, што такі аб’ект не прыстасаваны для хворых пацыентаў. «На стадыёне можна стварыць вялікі морг для целаў памерлых, а не прафесійны шпіталь», – сказаў урач. Пры гэтым Gazeta Wyborcza прадаставіла свае палосы для прадстаўнікоў медыцынскіх прафесій, якія расказваюць свае гісторыі пра барацьбу з эпідэміяй.

вс