Беларуская Служба

Саліна – турыстычнае сэрца гораў Бяшчады(ФОТА)

23.10.2020 17:11
Курортны гарадок вядомы перш за ўсё магутнай гідратэхнічнай пабудовай і ўзніклым дзякуючы гэтаму вадасховішчам.
Аўдыё
  • Саліна – турыстычнае сэрца гораў Бяшчады.
  .
Плаціна ў Саліне.Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Саліна (Solina) – курортны гарадок на поўдні Польшчы, вядомы магутнай плацінай, якая з’яўляецца адной з найбольш вядомых турыстычных славутасцей гарадка і ўсяго рэгіёну гор Бяшчады.

Плаціна ў Саліне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Плаціна ў Саліне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Каб наведаць плаціну ў Саліне трэба пакінуць свой транспартны сродак на адной са шматлікіх стаянак. Да брамы гідратэхнічнай пабудовы вядзе дарожка паміж незлічонай колькасцю шапікаў з сувенірамі.

Непасрэдна перад уваходам на самы верх плаціны есць інфармацыйная дошка, якая коратка паведамляе пра найважнейшыя параметры плаціны i электрастанцыi ды дату іх будаўніцтва. Раней на тэрыторыі аб’екта дзейнічала поўная забарона фатаграфавання, цяпер ужо яе няма.

Плаціна ў Саліне - інфармацыйная дошка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Плаціна ў Саліне - інфармацыйная дошка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

З правага боку плаціны адкрываецца цудоўная панарама часткі вадасховішча – Салінскага возера. У сваю чаргу з левага боку вялікае ўражанне робіць аснова плаціны, якая знаходзіцца некалькі дзясяткаў метраў ніжэй.

Плаціна ў Саліне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Плаціна ў Саліне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Салінскае возера - гэта 500 мільёнаў кубічных метраў вады, якую ў межах сховішча трымаюць зялёныя ўзгоркі гораў Бяшчады і 2 мільёны тон бетону ў выглядзе гідратэхнічных умацаванняў. Вадасховішча было створанае ў самым цэнтры Бяшчадаў і з’яўляецца турыстычным сэрцам усяго рэгіёна.

Плаціна ў Саліне - панарама часткі Салінскага возера. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Плаціна ў Саліне - панарама часткі Салінскага возера. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Будаўніцтва вадасховішча на рацэ Сан (San) было б немагчымым, калі б не канцэпцыя прафесара Караля Памяноўскага (Karol Pomianowski) з 1921 года. Ейная рэалізацыя стала магчымай, калі пасля Другой сусветнай вайны да тэрыторыі Польшчы была зноўку далучаная частка  гораў Бяшчады, у тым ліку тэрыторыя, на якой было створанае вадасховішча.

Панарама часткі Салінскага возера. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Панарама часткі Салінскага возера. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Варта адзначыць, што значна раней пачалося будаўніцтва меншай плаціны ў вёсцы Мычкоўцэ (Myczkowce). Калі вадасховішча ў Мычкоўцах было гатовае, пачаліся работы па ўзвядзенні другой плаціны ў Саліне.

Плаціна ў Саліне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Плаціна ў Саліне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Будаўнічыя працы ў Саліне былі шырокамаштабным праектам. Дастаткова нaгадаць, што спачатку трэба было стварыць умовы працы i жыцця для 2 тысяч працаўнікоў. З гэтай мэтай у вёсцы Заброддзе (Zabrodzie) быў пабудаваны жылы раён, сталовыя, буйныя заводы па вытворчасці бетону i г.д. На вачах навакольных жыхароў узгорак Казінец пачаў знікаць. Створаны там кар'ер даў больш за мільён тон пяшчаніка, які выкарыстоўваўся падчас будаўніцтва салінскай плаціны.

Плаціна ў Саліне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Плаціна ў Саліне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Цягам 8 гадоў была ўзведзеная самая высокая гідратэхнічная пабудова ў Польшчы, якая дазволіла збіраць воды рэк Сан і Салінка, а таксама дзясяткаў іншых меншых горных рэк. У выніку быў створаны найбуйнейшы ў Польшчы штучны вадаём, глыбіня якога сягае 63 метраў.

Салінскае возера. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Салінскае возера. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Было створанае Салінскае возера, якое назаўсёды змяніла геаграфію Бяшчадаў. Яго  плошча складае 22 квадратныя кіламетры, а даўжыня берагавой лініяй - больш за 150 кіламетраў. Пад вадой зніклі таксама шматлікія вёскі, а тыя, якія размяшачаліся па-суседску, раптам сталі вельмі адлеглымі.

Узнікненне Салінскага возера прычынілася да змены клімату ў Бяшчадах. Вадасховішча паглынае цеплыню летам і аддае яе зімой, таму гадавыя амплітуды тэмпературы зменшыліся. Апрача таго, на возеры часцей уздымаецца вецер, што прыцягвае аматараў водных відаў спорту.

Плаціна ў Саліне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Плаціна ў Саліне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сама плаціна ў Саліне – гэта вынік 8-гадовай працы 2 тысяч рабочых. Даўжыня жалезабетоннага калоса складае 664 метры. Плаціна мае гравітацыйны характар - гэта значыць, што яе вага эфектыўна супрацьстаіць напору вады. Па версе плаціны праходзіць дарога шырынёй у 8 метраў, якая з’яўляецца найбольш папулярным сярод турыстаў прагулачным праспектам.

Унутры плаціны знаходзяцца тэхнічныя тунэлі, агульная даўжыня якiх складае 2,5 кіламетра. Два з гэтых тунэляў адкрытыя для турыстаў, але наведаць іх можна выключна з гідам.

Варта памятаць, што ўнутры дамбы існуе пастаянная тэмпература на ўзроўні 7-8 º Цэльсія, а вільготнасць складае 100%. У плаціне забараняецца рабіць здымкі.

Плаціна ў Саліне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Плаціна ў Саліне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

 Вялікае ўражанне робіць факт, што ў пэўны момант па нутры плаціны над галовамі турыстаў знаходзіцца амаль 82 метры бетону вагой у 2 мільёны тон! Дадаткова найніжэйшы тунэль размешчаны 6 метраў ніжэй на узровень дна возера.

У тунэлях кожныя некалькі метраў размешчаныя вымяральныя прылaды, якія правяраюць ціск у бетоне, напружанне, тэмпературу і вільготнасць, а таксама паток вады, якая паступае праз шчыліны ў сценах плаціны.

Плаціна ў Саліне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Плаціна ў Саліне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Аднак плаціна - гэта толькі частка аб’екта, які ўзнік у 1960-ыя гады мінулага стагоддзя. Не менш важная электрастанцыя, якая знаходзіцца ўнутры гідратэхнічнай пабудовы.
Салінская электрастанцыя вырабляе энергію ў часе гэтак званага „энергетычнага піка”, то бок, калі попыт на яе раптоўна павялічваецца.

Плаціна ў Саліне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Плаціна ў Саліне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У 2000 годзе электрастанцыя была мадэрнізаваная, а ўвесь працэс вытворчасці энергіі камп'ютарызаваны. Цяжка сабе гэта ўявіць, але цяпер увесь працэс вытворчасці энергіі ад яго запуску да перадачы ў сістэму займае менш за 2 хвіліны.

Плаціна ў Саліне - інфармацыйная дошка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Плаціна ў Саліне - інфармацыйная дошка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пасля наведвання плаціны можна накіравацца на пляж, які знаходзіцца побач, альбо на прыстань для малых турыстычных суднаў, якія ў сезоне практычна кожныя 30 хвілін адпраўляюцца ў рэйсы па Салінскiм возеры.

Плаціна ў Саліне - панарама . Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Плаціна ў Саліне - панарама . Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу