Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палац Дрварлеў пад Варшавай стаў часовым домам для беларускіх уцекачоў

03.11.2020 14:57
«Палац салідарнасці» у Дрвалеве прыняў больш за два дзясяткі беларусаў.
Аўдыё
  • Няўрадавая арганізацыя Da Woli апякуюцца ўцекачамі з Беларусі, якія жывуць у сапраўдным палацы. Маёнтак месціцца ў мясцовасці Дрвалев, што ў сарака кіламетрах ад Варшавы.
Ілюстрацыя PAP/EPA/STR

У Варшаве ўжо дзейнічае некалькі ініцыятываў, асноўнай мэтай якіх з’яўляецца дапамога беларусам, якія змагаюцца з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Найбольш вядомыя – «Беларускі Дом» і «Цэнтр Беларускай Салідарнасці», але сукупна запатрабаванне на дапамогу і жаданне дапамагчы спараджае новыя праекты. Надоечы сваю дзейнасць распачала няўрадавая арганізацыя Da Woli.

Фонд Da Woli, паводле задумы быў створаны, як ініцыятыва хуткага рэагавання на тыя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі. Da Woli гуртуе беларусаў, якія ўжо некалькі гадоў пражылі ў Польшчы і ведаюць з якімі праблемамі сутыкаюцца эмігранты, уцекачы і як гэтыя пераважна побытавыя праблемы можна вырашыць. Пра тое ў якіх акалічнасцях паўстала ініцыятыва распавядае яе каардынатарка Ніка Выгоўская:

-Мы аказваем дапамогу людзям, якія трапілі ў экстрэмальную сітуацыю. Аказваем маленькую, але тэрміновую дапамогу. Напрыклад, у тры гадзіны ночы трэба пераплыць Буг. Людзі звяртаюцца да нас і атрымліваюць дапамогу на білеты, страхоўкі. Закрываюць пытанні з адвакатамі, таксама мы афармлялі перадачы на Акрэсціна.

Мы ўсе працоўныя, робім адразу на некалькіх працах. Грошы збіраем падчас розных імпрэзаў. Пасля таго, як у Польшчы зноў быў абвешчаны каранцін, збор сродкаў безумоўна ўскладніўся.

Няўрадавая арганізацыя Da Woli апякуюцца ўцекачамі з Беларусі, якія жывуць у сапраўдным палацы. Маёнтак месціцца ў мясцовасці Дрвалев, што ў сарака кіламетрах ад Варшавы:

-«Палац салідарнасці» у Дрвалеве прыняў больш за два дзясяткі беларусаў. На жаль, так склалася, што яны не атрымалі фінансавання з боку польскага ўрада, хаця яно было анансавана. У сувязі з гэтым, наша ініцыятыва прыняла рашэнне частку сродкаў выдаткаваць на ацяплення некаторых памяшканняў гэтага палацу. Мы тут зараз з вамі знаходзімся, прывезлі сюды, пару хлопцаў з Беларусі, якія ўцякаюць ад крымінальнага пераследу. Засялілі іх сюды, але вы адчуваеце, што тут вельмі халодна.

Аднак навокал рэкрэацыйная мясцовасць, вельмі добрыя ўмовы пражывання. Ёсць цэнтральны водаправод і каналізацыя, палац газіфікаваны.Тут навокал прырода і цішыня. Пасля таго, як людзі перажылі эсктымальныя падзеі, існуе магчымасць рэабілітавацца. Адзінае – бракуе ацяплення і зараз гэта ў нас самае актуальнае пытанне. Каб сабраць грошы на газавы кацёл мы праводзім акцыю Solidarność – to ciepło (па-бел. «Салідарнасць – гэта цяпло»). Хочам такім чынам аддзячыць гаспадару і гэтай унікальнай прасторы. Па факце, адзін паляк ужо цягам двух месяцаў утрымлівае больш за 20 беларусаў. У мяне ад гэтага ком у горле. Мы павінны выказаць падзяку, беларусаў тут прынялі вельмі душэўна. Усім тут вельмі падабаецца.

Апроч практычнай дзейнасці ініцыятыва «Да Волі» таксама рыхтуе сімвалічную акцыю. У бліжэйшы час у варшаўскім Палацава-паркавым ансамблі «Каралеўскія лазенкі» будзе пасаджаны беларускі дубочак-амбасадар:

-Справа ў тым, што на 24 кастрычніка ў Беларусі была запланавана акцыя па пасадцы «Саду перамен». Акцыю забаранілі, а да арганізатараў прыехалі сілавік у пагонах і без іх ды заявілі ім наступнае – «Калі вы пасадзіце дрэвы, мы пасазім вас». Адна з арганізатарак прывязе «дубочак-бежанец», які забаранілі саджаць у Польшчу. Пасадзім яго ў Варшаве ў «Каралеўскіх Лазенках». На акцыі заспяваем беларускія народныя і патрыятычныя песні, будзем праслаўляць беларускую і польскую землі, нашу дружбу і нашу салідарнасць. У адносінах да беларусаў палякі прадэманстравалі вялізарную салідаранасць і дзякуй ім за гэта. Мы на такое не разлічвалі, гэта вельмі душэўна.

Нягледзячы на тое, што аганізуючы рэжым Аляксандра Лукашэнкі з новай сілай узяўся за рэпрэсіі, беларусы не сумняюцца ў сваёй перамозе і рыхтуюць планы на будучыню ў новай Беларусі, кажа Ніка Выгоўская:

-У Беларусі на мяне чакае мой дом, мая гаспадарка, мая зямля. Безумоўна, я туды павярнуся. У мяне маса ідэяў, чым заняцца. Калі нам не будуць перашкаджаць, мы пабудуем класную дзяржаву, якая будзе заснавана на дэцэнтралізаваным кіраванні. Так званая э-дэмакратыя, калі праз інтэрнэт можна ўладкоўваць дзяржаву. Такія ініцыятывы ўжо прадэманстравалі сваю эфектыўнасць.

Суразмоўцай Беларускай службы Полськага радыё была Ніка Выгоўская з ініцыятывы Da Woli, якая дапамагае беларускім уцекачам у Польшчы.

эж