Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пік раз'юшанасці грамадства яшчэ перад намі

04.11.2020 15:01
Нягледзячы на рызыку заражэння, затрымання ці нападу нацыяналістаў, па ўсёй Польшчы людзі выходзяць на пратэсты.
Пратэст жанчын у ВаршавеPAP/Wojciech Olkuśnik

Сітуацыю аналізуе Яцэк Нізінкевіч у газеце "Rzeczpospolita". Гаворка ідзе пра сітуацыю ў Польшчы. Каментатар мяркуе, што грамадскія пратэсты адхіляць кіраванне Качыньскага.

Нягледзячы на рызыку заражэння, затрымання і нападу нацыяналістаў, па ўсёй Польшчы людзі выходзяць на пратэсты. Шматтысячныя дэманстрацыі выклікалі новаўвядзенні ў закон пра аборты. Нават католікі не пагаджаюцца з прымусам нараджаць дзяцей з цяжкімі генетычнымі пашкоджаннямі, якія і так памруць пасля нараджэння.

Гэты грамадскі бунт не шукае падтрымкі ў палітыкаў. Ураду кажа - у лагодным перакладзе - адступай! апазіцыі - не ўмешвайся!

На вуліцы выходзяць маладыя людзі.

Палякі больш не аказваюць удзячнасці за 500+, за зніжэнне пенсійнага ўзросту і сацпраграмы. Сёння яны расчараваныя неефектыўнасцю і прыгнётам з боку ўлады.

Няма дастатковай колькасці апаратаў штучнай вентыляцыі, сістэма аховы здароўя на скраю вынослівасці, чарговыя сектары прымушаюцца да лакдаўну, улады ваююць супраць ЛГБТ, а мністрам адукацыі паставілі неталерантнага Пшамыслава Чарнэка (Przemysław Czarnek).

Чаканні ўраду, што пратэсты здуюцца, здарма, таму што злосць палякаў будзе расці разам з чарговымі абвастрэннямі, якія несумненна адаб'юцца на якасці жыцця народу, - піша Яцек Нізінкевіч у газеце "Rzeczpospolita".

яс