Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускага блогера бясконца трымаюць ў камеры

04.11.2020 15:18
Блогер і журналіст Ігар Лосік ужо чатыры месяцы ўтрымліваецца ў ізаляцыі ў жудасных умовах у Жодзіне.
T
Tурмаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пра Ігара Лосіка піша ў «Gazeta Wyborcza» Ганна Малашэня. Блогер і журналіст ужо чатыры месяцы ўтрымліваецца ў ізаляцыі ў жудасных умовах у Жодзіне, – кажа ягоная жонка Дар'я Лосік. Ігар, адміністратар тэлеграм каналу «Беларусь галаўнога мозгу», быў затрыманы ў Баранавічах 25 чэрвеня, абвінавацілі яго ў арганізацыі масавых пратэстаў. Яго трымаюць у камеры ў падвале, памер камеры не дазваляе зрабіць нават некалькі крокаў. Можна толькі сядзець або стаяць, днём забараняюць ляжаць, пагражаючы карцарам, акно закрыта металічным лістом. Хаця там вільготна і холадна, нельга мець цёплыя рэчы. Псіхічны стан Ігара пагаршаецца. Жонка высылае яму здымкі іх двухгадовай дачушкі і кожны тыдзень едзе ў Жодзіна даць перадачу. Дарʼя кажа: «Я вельмі хвалююся за Ігара і я хацела б яго замяніць у гэтай камеры, аднак, на жаль, гэта немагчыма».

Сённяшняя «Gazeta Wyborcza» піша таксама пра страйкі на беларускіх прадпрыемствах, асабліва на МАЗ-е і «Гродна Азот», пра адлічэнні студэнтаў і звальненні выкладчыкаў, пра затрыманні пасля маршаў у нядзелю і панядзелак.

яс