Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Выяўлены новы ранні сімптом COVID-19

09.11.2020 14:14
«Прыкметы дэзарыентацыі могуць сведчыць пра заражэнне каранавірусам».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/eldar nurkovic

Даследчыкі адзначаюць, што сімптомы хваробы COVID-19 могуць трохі адрознівацца ў розных людзей, а інфікаваныя SARS-CoV – 2 паведамляюць аб шырокім спектры сімптомаў – ад лёгкіх да цяжкіх праяваў, пішуць на партале onet.pl Аднак вядома, што сярод першых сімптомаў часцей за ўсё сустракаецца павышаная тэмпература, кашаль, цягліцавыя болі, млоснасць ці ваніты і дыярэя, стомленасць, страта нюху і густу.

Даследнікі з Універсітэту Обэртэ-дэ-Каталоніі (UOC) у Іспаніі выявілі яшчэ адзін сімптом, які можа сігналізаваць аб захворванні SARS-CoV-2 на ранняй стадыі. Гэта звязана з уплывам каранавіруса на мазгі. Гэты сімптом – трызненне (брэд), які суправаджаецца высокай тэмпературай. Даследаванне і высновы, да якіх прыйшлі навукоўцы, апісаны ў міжнародным навуковым часопісе Journal of Clinical Immunology and Immunotherapy.
Давайце адразу ж нагадаем, што трызненне – гэта нейрапагнітыўны разлад. «Стан збянтэжанасці, калі чалавек адчувае сябе адарваным ад рэальнасці, як быццам ён марыць аб нечым», – патлумачыў Хаўер Карэа, суаўтар даследавання, якое праводзілася, сумесна з навукоўцамі ўніверсітэту ў Бардо.

«Мы павінны быць пільнымі, асабліва ў такой эпідэміялагічнай сітуацыі, як цяперашняя. Прыкметы дэзарыентацыі могуць сведчыць пра заражэнне каранавірусам», – падкрэслівае навуковец. Пра чарговы сімптом каранавіруса – трызненне пісалі на партале onet.pl.

эж