Лістапад гэта важны час у культуры народаў нашай часткі Еўропы. Менавіта ў гэтым месяцы палякі, беларусы, літоўцы і іншыя ўспамінаюць сваіх продкаў. Гісторыя краін такая, што нашыя шляхі пастаянна перасякаюцца і на вечны спачын мы можам апынуцца ў невядомай нам сёння кропцы. Такая сітуацыя склалася са шматлікімі выхадцамі беларускай зямлі, якія пахаваныя ў Польшчы. Беларусы Варшавы зладзілі акцыю, падчас якой усклалі кветкі на магілах і запалілі знічкі тым, хто пахаваны ў польскай сталіцы.
Беларусы ўскладалі свечкі ля магіл людзей звязаных з Беларуссю
8 лістапада беларусы Варшавы сабраліся ля самых вядомых могілак польскай сталіцы – Павонзкі, каб ушанаваць памяць людзей звязаных з Беларуссю, якія адбываюць там свой вечны спачын. Сустрэча была арганізаваная Цэнтрам Беларускай Салідарнасці.
Вядучы экскурсіі - Анатоль Міхнавец
Цэнтр Беларускай Салідарнасці не забываецца пра беларусаў, якія засталіся на радзіме і працягваюць змагацца за свабоду. Арганізацыя ладзіць акцыі падтрымкі ўвесь час, з пачатку свайго існавання. Падчас Дзядоў у Варшаве яны ўшанавалі таксама памяць тых, хто страцілі жыццё ў змаганні за свабоду.
Могілкі на Павонзках - самыя вядомыя і добразахаваныя ў Варшаве.
Першай магілай, якую традыцыйна наведваюць беларусы Варшавы на Павонзках гэта месца спачыну Станіслава Манюшкі, вядомага польска-беларускага кампазітара, які пераносіў народны фальклор нашай часткі Еўропы на оперную сцэну.
Беларусы ўскладалі свечкі ля магіл людзей звязаных з Беларуссю
Пасля таго ўдзельнікі акцыі наведалі і паставілі лампады на магілах такіх асоб як Марыя Ямант – каханая Кастуся Каліноўскага; паэт і ўдзельнік паўстання 1863-4 гадоў Адам Плуг, Чэслаў Немэн, этнограф і аўтар 10 тамоў пра беларускі фальклор Міхал Федароўскі. Экскурсавод Анатоль Міхнавец расказаў пра тое, чаму важна і варта наведваць і распаўсюджваць інфармацыю пра пахаваных на Павонзках, якія сваіх жыццём звязаныя з Беларуссю.
Магіла Адама Плуга - паэта, удзельніка паўстання 1863-1864
Сёлетнія Дзяды праходзілі ў атмасферы пастаянных рэпрэсіяў і пераследу мірнага беларускага народу. Таму пабываць на экскурсіі па шляху магіл беларусаў у Варшаве шмат для каго было вельмі важным.
Свечкі на магіле Чэслава Немэна - нараджэнца Старых Васілішак у Беларусі
Зараз у польскай сталіцы знаходзяцца людзі, якія тут працуюць, жывуць гадамі, але толькі ўпершыню не змаглі паехаць наведаць і запаліць свечку на могілках сваякоў. Таму магчымасць ушанаваць памяць Марыі Ямант, Станісалава Манюшкі і Адама Плуга хаця ў нейкай ступені магла суцішыць іх сум па радзіме.
Слухайце аўдыёфайл
Альберт Ежы Вяжбіцкі
Магіла Міхала Федароўскага - этнолага, даследчыка Беларусі
Магіла Марыі Ямант, каханай Кастуся Каліноўскага
Магіла тадэвуша Даленгі-Мастовіча, пісменніка