Польскі папулярны партал wp.pl паведамляе пра тое, што ў Варшаве пачалося будаўніцтва другога часовага госпіталя для хворых на COVID-19. Бальніца, якой будзе кіраваць армія, будуецца на вайсковым аэрадроме, які размешчаны недалёка ад міжнароднага аэрапорту імя Фрыдэрыка Шапена. Медыцынская ўстанова разлічаная на 250 ложкаў для хворых у цяжкім стане. У госпіталі будзе таксама 30 месцаў для інтэнсіўнай тэрапіі.
Нагадаем, у Варшаве ўжо працуе часовая бальніца для пацыентаў з COVID-19. Яна створаная на Нацыянальным стадыёне. У бальніцы лечацца пацыенты ў лёгкім альбо сярэднім стане здароўя.
вс