X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Рэпрэсіі супраць медыкаў тармозяць барацьбу з каранавірусам

20.11.2020 18:28
Нязгодных з дзеяннем дзяржаўнага апарату звальняюць, арыштоўваюць, узбуджаюць крымінальныя справы.
Аўдыё
  • Медыкі рыхтуюцца да звальненняў, некаторыя будуць страйкаваць
Пратэст медыкаўТэлеграм канал Белые халаты

У чацвер 19 лістапада беларускі Прэс-клуб арганізаваў адмысловую канферэнцыю, прысвечаную рэпрэсіям супраць беларускіх медыкаў. На ёй можна было паслухаць аб сітуацыі беларускіх медыцынскіх працаўнікоў у часы пандэміі каранавіруса і паслявыбарчай рэвалюцыі. Спікерам на канферэнцыі быў між іншым Андрэй Ткачоў, каардынатар фонда медыцынскай салідарнасці.

-Я з’яўляюся каардынатарам фонда медыцынскай салідарнасці, які займаецца падтрымкай рэпрэсаваных медыкаў, якія на жаль становяцца ахвярамі сістэмы. Мы прапануем фінансавую падтрымку, але таксама юрыдычную дапамогу, для тых, хто апынуўся пад арыштам. На цяперашні момант, па нашай інфармацыі, магчыма іх больш, але мы ведаем пра 20 чалавек, якія знаходзяцца на сутках і больш за 15 было звольненых з працы за сваю грамадзянскую пазіцыю. Напэўна такіх людзей больш, але да нас звярнулася пакуль такая колькасць людзей па дапамогу.

На сустрэчы была таксама Юлія Матусевіч, былая выкладчыца Беларускага Дзяржаўнага Медыцынскага Ўніверсітэта і медсястра.

-Я працавала ў БДМУ вонкавым сумяшчальнікам, працавала ў лабараторыі практычнага навучання і разам з некаторымі калегамі мы запісалі відэазварот працаўнікоў універсітэта ў падтрымку нашых студэнтаў, якія апынуліся са жніўня пад адміністратыўным арыштам. А потым так склалася, што ў рамках маёй працы я ўдзельнічала ў адным з лектаратаў, падчас якога былі адлічаны некаторыя з нашых студэнтаў, за сваю пазіцыю. Я выказала сваё меркаванне па адносінах рэктарату да студэнтаў і мяне папрасілі звольніцца.

З пачатку пратэстаў у краіне, рэпрэсіям падвяргаюцца многія групы насельніцтва. Побач з журналістамі, мастакамі, спартоўцамі, ёсць і медыкі. Кожная прафесійная група стараецца аб’ядноўвацца ў незалежных ад ураду арганізацыях, якія таксама прапануюць дапамогу сваім калегам, якія апынуліся ў цяжкім становішчы ў сувязі са сваім поглядам на цяперашнюю сітуацыю ў краіне. Побач з агульным фондам салідарнасці, існуе між іншым фонд медыцынскай дапамогі, пра яго мэты расказаў каардынатар Андрэй Ткачоў:

-Рэпрэсаваныя ўрачы могуць разлічваць перадусім на фінансавую падтрымку. Мы супрацоўнічаем з фондам BySol, які арганізуе выплату 1500 еўра медыкам, якіх звольнілі за іх грамадзянскую пазіцыю і таксама мы спрабуем дапамагаць у працаўладкаванні гэтых медыкаў, таму што медыкі – гэта даволі спецыфічная прафесія і знайсці для іх працу не заўсёды лёгка. На жаль, ёсць прыклады, калі пры спробе ўладкавацца нават у прыватнай медыцынскай установе адміністрацыя адмаўляе ім ва ўладкаванні і яны вымушаны выязджаць за мяжу. Дадаткова фонд аказвае юрыдычную падтрымку тым, хто да нас звяртаецца. Мы дапамагаем сем’ям тых медработнікаў, якія апынуліся ў складанай сітуацыі з прычыны таго, што іх арыштоўваюць, даюць 10 ці 15 сутак. Мы кампенсуем тыя суткі, калі чалец сям’і не працуе па сваёй спецыяльнасці, мы плацім грошы, як быццам ён працаваў у гэты час.

З аднаго боку рэпрэсіі, з другога ўсцяж на свеце распаўсюджваецца каранавірус. Медыкі зараз не толькі лечаць і ратуюць тых, хто пацярпеў ад дзеянняў сілавікоў. Побач з гэтым вядзецца яшчэ іншае змаганне – з пандэміяй каранавіруса. Статыстыка ў Беларусі заклікае задумацца, ці сапраўды ўрад і Мінздароўя даносіць нам поўную і сапраўдную інфармацыю і статыстыку па тэме КАВІДа. Сваё меркаванне прывяла на канферэнцыі Юлія Матусевіч:

-Справа ў тым, што афіцыйная статыстыка заніжаная і лічбы, якія мы бачым, яны заніжаныя ў 5-10 разоў. Хацелася б толькі ўдакладніць, што, нягледзячы на тое, што медыцынскія ўстановы даюць справаздачы, што ў іх дастаткова сродкаў індывідуальнай аховы, практыка паказвае зусім іншую сітуацыю. Не хапае гэтых сродкаў для медработнікаў. І, на жаль, гэтая хваля віруса цяжэйшая ў тым плане, што большая колькасць захварэлых патрабуе кіслароднай падтрымкі і апаратаў ШВЛ.

Нейкі час таму медыкі заявілі аб уласным ультыматуме да ўлады і кіраўніцтваў адміністрацыі медыцынскіх установаў. Больш за 5 тысяч медыкаў заявіла, што яны звольняцца, калі рэпрэсіі і гвалт у краіне не спыняцца. Чаго можам чакаць у рэальнасці, ці вынік ультыматуму будзе суцяшальны, і для каго? Аб гэтым выказалася Юлія Матусевіч:

-Справа ў тым, што згодна заканадаўству Рэспублікі Беларусь, медработнікі не маюць права на забастоўку. На такую забастоўку, як працаўнікі буйных прадпрыемстваў або заводаў не могуць выйсці, бо яны павінны аказваць дапамогу ў любой надзвычайнай сітуацыі. Гэты ўльтыматум, які быў апублікаваны, заключаецца ў тым, што працаўнікі будуць звальняцца. Дадаткова, яны будуць працаваць дакладна, згодна з пратаколам, з прысутнасцю сродкаў індывідуальнай абароны, з поўным выкананнем усіх працэдур. Зразумела, што не ўсе медыкі, паводле некаторых апытанак, каля 30% гатовыя звальняцца, не ўсе гатовыя адысці поўнасцю, бо яны баяцца, напрыклад, што не знойдуць іншай працы, у некаторых няма іншай прафесіі. Медычная прафесія спецыфічная, яна вузка накіраваная, немагчыма, напрыклад, стаць цырульнікам. Аднак па тых настроях, якія я бачу зараз, каля 30% гатовыя сысці, напісаць заяву аб звальненні, частка гатовая выконваць так званую італьянскую забастоўку, частка, канешне, будзе працаваць, як і зараз працуе. Да таго, ёсць яшчэ тыя, хто не можа пакінуць працу, паколькі яны высокакваліфікаваныя спецыялісты і калі яны спыняць аказваць дапамогу людзям, то пацыенты, якім яны не дапамогуць, могуць ад гэтага пацярпець.

Паўстае пытанне, ці разам з рознымі альтэрнатыўнымі структурамі, якія паўстаюць у сувязі з пратэстам, сярод розных слаёў насельніцтва, магчыма стварыць альтэрнатыўную медычную сістэму? Гэта куды больш цяжка, калі ўзяць пад увагу тое, што медычны рынак вельмі абмежаваны і недзяржаўныя структуры маюць меншы доступ да інструментаў, лекаў ці ўвогуле арганізацыі працы. Не кажучы ўжо аб магчымых рэпрэсіях, якія могуць узнікнуць у сувязі з паўстаннем такой структуры. Пра гэта расказаў Андрэй Ткачоў:

-Альтэрнатыўныя структуры – гэта напэўна зусім гучна сказана, але частку функцый Мінздароўя ўжо выконвае Фонд медыцынскай салідарнасці і я думаю, што хутка яго паўнамоцтвы будуць пашыраныя. Мы збіраемся купляць сродкі індывідуальнай абароны, медыцынскія інструменты і іх транспарт у Беларусь з-за мяжы. Да таго, мы становімся платформай абароны правоў медработнікаў, своеасаблівым прафсаюзам. Пры любых рэпрэсіях, або ціску з боку адміністрацыі, медыкі могуць звяртацца ў фонд салідарнасці і ён ім дапаможа.

Прафесія медыка звязана з тым, што, нягледзячы на рэжым, заўсёды самае важнае жыццё другога чалавека. Аднак, ці гады адукацыі, прафесійны досвед і веды павінны выкарыстоўвацца дзяржавай супраць уласнага народа? Перад такой дылемай стаіць сёння шмат медыкаў, якіх не толькі кранаюць арышты і звальненні калегаў, але і нялёгкія дні барацьбы з пандэміяй каранавіруса, якая вымагае ад іх яшчэ больш інтэнсіўнай працы.

Альберт Ежы Вяжбіцкі