Беларуская Служба

Расія імкнецца сцерці з памяці Катынь

30.11.2020 14:08
У Расіі ўзмацняецца прапагандысцкі падыход да гісторыі СССР і спроба зняць абвінавачанні за злачынствы з былых органаў бяспекі.
Зняцце памятных табліц пра ахвяры НКУС у ТверыFacebook/Artem Vazhenkov

У Расіі прайшла навуковая канферэнцыя гісторыкаў, прысвечаная, між іншым, катынскаму злачынству 1940 года, калі прадстаўнікі савецкага НКУС забілі больш за 20 тысяч польскіх афіцэраў і прадстаўнікоў даваеннай эліты Польшчы. Канферэнцыю арганізавала заснаваная Пуцінам арганізацыя Расійскае вайскова-гістарычнае таварыства, якое вядомае сваёй працай у галіне «адбудовы гістарычнай праўды пра Другую сусветную вайну», інфармуе газета Rzeczpospolita.

У рэзалюцыі, якая падсумоўвае канферэнцыю, можам прачытаць, што падыход да справы Катыня з 90 гадоў быў прапагандысцкім і «палітычна неабгрунтаваным». Паводле арганізатараў канферэнцыі, абвінавачванне НКУС у злачынстве з’яўляецца «інфармацыйна-прапагандыскай кампаніяй», якая мае скінуць віну за выбух Другой сусветнай вайны на СССР.

У траўні ў горадзе Твер з былой сядзібы лакальнага НКУС былі знятыя памятныя табліцы з інфармацыяй пра дзеянні службаў у 40-м годзе. У той час у гэтым будынку закатавалі больш за 6 тысяч польскіх ваеннапалонных, якіх потым склалі ў масавую магілу ў недалёкім Медным. За зняцце табліц быў адказны адзін з чальцоў Расійскага вайскова-гістарычнага таварыства Максім Кармушкін, супраць якога сям’і закатаваных афіцэраў разам з маскоўскім аб’яднаннем «Мемарыял» вядуць судовы працэс у сувязі са зняццем табліц.

Паводле адмыслоўцаў, у Расіі ўзмацняецца прапагандысцкі падыход да гісторыі СССР і спроба зняць абвінавачанні за злачынствы з былых органаў бяспекі. Пакуль гэта адбываецца на ўзроўні недзяржаўных аб'яднанняў, аднак, такія дзеянні могуць служыць Крамлю, каб праверыць падыход да гістарычнай палітыкі ў грамадстве.

Rzeczpospolita/аев