Еўрапейскі саюз у цэнтралізаваным парадку замаўляе вакцыну ад каранавіруса. Польскія ўлады мяркуюць, што самі яны маглі б купіць значна большую колькасць прышчэпак – піша Dziennik Gazeta Prawna. Польшча, а таксама Германія, вядуць уласныя перамовы з фармацэўтычнымі канцэрнамі.
Вакцынацыя ў Польшчы адбываецца прэпаратамі амерыканска-нямецкага канцэрну Pfizer/BioNTech. Да канца першага квартала вакцыны хопіць для 2,9 млн. чалавек, тым часам польскія ўрады заяўляюць, што служба аховы здароўя магла б прышчапляць нават чатыры мільёны чалавек у месяц.
На дадзены момант самай вялікай перашкодай у масавай вакцынацыі з’яўляецца не дыстрыбуцыя прышчэпак, а іх недастатковая колькасць. Сітуацыя можа палепшыцца дзякуючы рэгістрацыі вакцын іншых вытворцаў. Прышчэпка фірмы Moderna была зацверджаная ўчора. Ад яе Польшча павінна атрымаць у рамках дамоваў з ЕС 6,7 млн. дозаў. Зацягваецца затое працэс зацвярджэння вакцыны канцэрну Astra Zeneca, усё яшчэ не пачалася дыстрыбуцыя вакцыны ад CureVac.
На праблему малой колькасці вакцыны адрэагавала Еўрапейская камісія. Яна вядзе перамовы з канцэрнамі Pfizer і BioNTech на тэму павелічэння паставак у два разы.
нг