Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы маглі б ставіць прышчэпку ад каранавіруса нават чатыром мільёнам чалавек у месяц

07.01.2021 15:43
Улады мяркуюць, што самі маглі б купіць значна больш вакцыны, чым атрымліваюць у рамках ЕС.
Ілюстрацыйны здымакфота: PAP/Andrzej Lange

Еўрапейскі саюз у цэнтралізаваным парадку замаўляе вакцыну ад каранавіруса. Польскія ўлады мяркуюць, што самі яны маглі б купіць значна большую колькасць прышчэпак – піша Dziennik Gazeta Prawna. Польшча, а таксама Германія, вядуць уласныя перамовы з фармацэўтычнымі канцэрнамі.

Вакцынацыя ў Польшчы адбываецца прэпаратамі амерыканска-нямецкага канцэрну Pfizer/BioNTech. Да канца першага квартала вакцыны хопіць для 2,9 млн. чалавек, тым часам польскія ўрады заяўляюць, што служба аховы здароўя магла б прышчапляць нават чатыры мільёны чалавек у месяц.

На дадзены момант самай вялікай перашкодай у масавай вакцынацыі з’яўляецца не дыстрыбуцыя прышчэпак, а іх недастатковая колькасць. Сітуацыя можа палепшыцца дзякуючы рэгістрацыі вакцын іншых вытворцаў. Прышчэпка фірмы Moderna была зацверджаная ўчора. Ад яе Польшча павінна атрымаць у рамках дамоваў з ЕС 6,7 млн. дозаў. Зацягваецца затое працэс зацвярджэння вакцыны канцэрну Astra Zeneca, усё яшчэ не пачалася дыстрыбуцыя вакцыны ад CureVac.

На праблему малой колькасці вакцыны адрэагавала Еўрапейская камісія. Яна вядзе перамовы з канцэрнамі Pfizer і BioNTech на тэму павелічэння паставак у два разы.

нг