Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Грашовая падтрымка ідэалагічных арганізацый у Польшчы расце

08.01.2021 14:19
Узносы для арганізацый ЛГБТ павялічыліся ў два разы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарSARATSTOCK/ Shutterstock

У польскай фінансавай сістэме існуе магчымасць падтрымаць адным працэнтам сваіх падаткаў грамадскую арганізацыю, якая дапамагае патрабуючым і дзейнічае на карысць супольнасці. У 2020 годзе гэты адзін працэнт ад усіх палякаў склаў 907 мільёнаў злотых (250 млн долараў у эквіваленце). Найбольш ахвотна палякі падтрымліваць арганізацыі, якія займаюцца дапамогай людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Так, напрыклад, арганізацыя «Пасьпець з дапамогай» (Zdążyć z pomocą) атрымала 184,5 мільёна, «Авалён» 50,6 млн, Фундацыя дапамогі інвалідам «Сонейка» (Słoneczko) 42,5 мільёна – чытаем у газеце Rzeczpospolita.

У гэтым годзе павялічылася аднак колькасць грошай, якія атрымліваюць ідэалагічныя арганізацыі. Гаворка ідзе перадусім пра звязаныя з супольнасцю ЛГБТ. Арганізацыя «Кампанія супраць гамафобіі» атрымала за мінулы год 518 тысяч, гэта ў два разы больш чым у 2018 годзе. Іншыя, як «Каханне не выключае», «Трансфузія» або «Ламбда», таксама занатавалі большы ўплыў сродкаў ад прыватных асоб.

Як каментуе сітуацыю Слава Мэлнык з Кампаніі супраць гамафобіі, павелічэнне сродкаў з «аднаго працэнту» з’яўляецца адказам людзей, якія не маюць магчымасці ў іншы спосаб падтрымаць ЛГБТ-асоб. Паводле яе, гэта звязана таксама з тым, што палітыкі правых сілаў апошнія месяцы моцна крытыкуюць супольнасць і спрабуюць стварыць карціну, што яны з’яўляюцца пагрозай для грамадскага парадку.

Больш грошай атрымалі і ідэалагічныя арганізацыі з іншага боку палітычнага спектру. «Фонд Про – права на жыццё» за два гады з 60 тысяч павялічыў свой даход да 132 тысяч злотых. Псіхолаг Збігнеў Нэнцкі сказаў Rzeczpospolitaй, што павелічэнне падтрымкі арганізацый з ідэалагічным адценнем - гэта вынік прадузятасці ўраду, што аўтаматычна выклікае радыкалізм апазіцыйнага боку. На яго думку, у будучыні ідэалагічныя арганізацыі будуць атрымліваць яшчэ больш, хаця б таму, што яны ўсё больш рэкламуюцца.

Rzeczpospolita/аев