Ці беспарадкі ў Вашынгтоне – гэта пачатак падзення ЗША? – пытаецца Gazeta Polska.
На папулярызацыі магчымага краху ЗША і цывілізацыі заходняга свету залежыць у першую чаргу геапалітычным праціўнікаў, напрыклад, прэзідэнту Расіі, а паўтарэнне такога бачання, таксама ў Польшчы, азначае ўпісанне ў расійскі наратыў. Такое меркаванне на старонцы выдання выказаў віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі.
Паводле палітыка, «у гэтым заключаецца дэмакратыя, што людзі маюць права на пратэсты і дэмакратыя з гэтым спраўляецца». –Я не адважуся сцвярджаць, што адбываецца падзенне такой цывілізацыі. Калі нехта паўтарае такія словы, таксама ў Польшчы, то гэта сведчыць ці пра адсутнасць ведаў, ці пра вялікую неадказнасць, паколькі гэта ўпісванне ў расійскую нарацыю, – кажа віцэ-міністр Яблоньскі.
Адказваючы на пытанне аб абароне ўсходняга флангу НАТА і ўяўленні абранага прэзідэнта Джо Байдэна пра «расійскую пагрозу для нашай часткі Еўропы», Яблонскі адказаў, што не чакае зменаў у стратэгіі, а калі так, то «хутчэй на ўмацаванне абароннай здольнасці Еўропы». Ён нагадаў, што палітыкі Дэмакратычнай партыі, у тым ліку дэмакратычныя кангрэсмены, абвінавачвалі Дональда Трампа ў празмерна мяккай пазіцыі ў адносінах да Расіі«.
- Яны настойліва падкрэслівалі вялікую пагрозу, якую нясуць агрэсіўныя і злачынныя дзеянні Расіі. Няма ніякіх прыкмет таго, што гэта зменіцца, - падкрэсліў Павел Яблоньскі.
ав