Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм'ер-міністр дa людзей старэйшага ўзросту: Выкарыстайце шанец, які дае вакцына

11.01.2021 14:01
Выйграеце вы, а таксама вашыя дзеці і ўнукі”, - напісаў у лісце кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі.
-
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі Foto: twitter.com/PremierRP

„Каранавірус уяўляе найбольшую пагрозу для людзей старэйшага ўзросту, таму вы стаіце на першым месцы ў чарзе па прышчэпкі.  Давайце скарыстаемся шанцам, які дае вакцынацыя”, - заклікаў  прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі на старонках газеты Super Express. Выданне апублікавала ліст прэм'ер-міністра, накіраваны да людзей старэйшага ўзросту з заклікам зрабіць прышчэпку супраць COVID-19.

Кіраўнік урада прызнаў, што апошнія месяцы былі асабліва цяжкімі для людзей старэйшага ўзросту, тым больш, што многія з іх не змаглі сустрэцца са сваімі дзецьмі і ўнукамі. „Гэты цяжкі час падыходзіць да канца. Нарэшце, у нас ёсць эфектыўная зброя ў барацьбе з вірусам – вакцына”, - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Ён нагадаў, што з 15 студзеня людзі старэйшага ўзросту змогуць зарэгістравацца, а 25 студзеня пачнецца буйная акцыя вакцынацыі. Кіраўнік польскага ўраду нагадаў, што запісацца на вакцынацыю можна па тэлефоне, праз інтэрнэт альбо ў лекара. Матэвуш Маравецкі нагадаў, што вакцынацыя цалкам бясплатная і даступная для кожнага.

„ Вакцыну расправацалі найлепшыя спецыялісты ў свеце. Дзякуючы ёй вы зможаце вярнуцца да нармальнага жыцця, не баючыся сустрэцца з сям'ёй і сябрамі. Я настойліва рэкамендую вам – скарыстайцеся гэтай магчымасцю!” – пераконваў прэм’ер.

„Разам мы можам пераадолець эпідэмію. Чым больш людзей прышчапіцца, тым хутчэй мы вызвалімся ад віруса. Выйграеце вы, а таксама вашы дзеці і ўнукі”, - напісаў прэм’ер Матэвуш Маравецкі ў лісце, які публікуе сённяшняга газета Super Express.

аз