Беларуская Служба

Стыхійныя бедствы каштуюць мільярды

13.01.2021 15:18
Змены клімату і ў выніку небывалыя разбурэнні, выкліканыя стыхійнымі бедствамі  - прыкрыя ўласцівасці мінулага 2020 году.
Тайфун на Філіпінах PAP/EPA/OCD-VI HANDOUT

Gazeta Wyborcza згадвае пажары ў Аўстраліі і Каліфорніі, самае страшнае за апошнія 25 гадоў нашэсце саранчы у Індыі, Пакістане, Іране, а таксама ў 23 афрыканскіх краінах.

Армада саранчы сваімі памерамі адпавядала тэрыторыі Нью-Ёрку і  за адзін дзень з'ядала столькі, колькі 3 млн людзей.

Акрамя гэтага, паводкі, тайфуны, трапічныя цыклоны спустошылі летась Паўднёвы Судан, Нікарагуа ды Філіпіны. Агулам за 2020 год стыхія ва ўсім свеце забрала жыцці звыш 8 тысяч чалавек.

Страты нанесеныя бедствамі выраслі ў параўнанні з папярэднім 2019 годам і скалалі 210 млрд долараў -годам раней - 166 млрд, піша Gazeta Wyborcza.

яс