Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

А. Класкоўскі: «Хакей стаў часткаю прасоўвання рэжыму Лукашэнкі»

15.01.2021 15:23
Беларускі ўрад заверыў, што запэўніць спакой і бяспеку падчас Чэмпіянату свету па хакеі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Danilo_Vuletic

Упершыню беларускаму рэжыму прыйшлося апраўдвацца і тлумачыць, чаму ў краіне працягваюцца масавыя рэпрэсіі, аднак не суайчыннікам, а Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) – артыкул на апошняй, спартыўнай паласе газеты Rzeczpospolita.

Беларускі ўрад заверыў, што запэўніць спакой і бяспеку падчас Чэмпіянату свету па хакеі (яго плануюць правесці ў маі і чэрвені ў Мінску і Рызе). Рэжым Лукашэнкі абяцаў пусціць у краіну замежных журналістаў і гарантуе стабільную працу Інтэрнэту, які часта блакуюць падчас пратэстаў. Беларускія ўлады спрабавалі пераканаць IIHF, што дыялог з грамадствам працягваецца, а пра лёс Беларусі вырашаць дэлегаты Усенароднага беларускага сходу.

Упершыню ўлады таксама згадалі пра закіды, пастаўленыя старшыні Беларускай федэрацыі хакея Дзмітрыю Баскаву, які падазраецца ў дачыненні да смерці Рамана Бандарэнкі. Урад яго бароніць, успамінае пра прэзумпцыю невінаватасці, а нават запрашае прадстаўнікоў IIHF у пракуратуру, якая прадставіць вынікі следства.

Ніводнаму слову ўладаў не вераць праціўнікі рэжыму, асабліва Фонд спартыўнай салідарнасці. Менавіта дзякуючы фонду правядзенне чэмпіянату стаіць па пытальным знакам. Па словах выканаўчага дырэктара фонду Аляксандра Апейкіна, Лукашэнка выкарыстаў сустрэчу з старшынём IIHF Рэнэ Фазелям у мэтах прапаганды. Усе дзяржаўныя беларускія СМІ паказалі іх абдымкі, за што Фазель пачуў рэзкую крытыку на айчыне, у Швейцарыі.

«Лукашэнка робіць выгляд, што для яго чэмпіянат – не так важна, але гэта для яго балючая тэма. Хакей – яго любоў, любімая цацка. Гэты спорт стаў часткаю прасоўвання рэжыму», – адзначае палітолаг Аляксандр Класкоўскі.

нг