X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Студзень 1383 года лічыцца момантам народзінаў польскай артылерыі (ВІДЭА)

15.01.2021 19:38
12 студзеня 1383 года пры акружэнні невялікага горада Пыздры на захадзе Польшчы ўпершыню была выкарыстаная агнястрэльная артылерыя.
Аўдыё
  • Студзень 1383 года лічыцца момантам народзінаў польскай артылерыі
Wojska artyleryjskie - zdj. ilustracyjne
Wojska artyleryjskie - zdj. ilustracyjneK.T. Brambergs/ Shutterstock

Студзень – адзін з месяцаў, важных у гісторыі Войска Польскага. Лічыцца, што ў першы зімовы месяц 1383 года нарадзілася польская агнястрэльная артылерыя.

Вось так гучаць стрэлы з самаходнай артылерыйскай устаноўкі «Краб» польскай вытворчасці (слухайце аўдыёфайл), якая з’яўляецца асновай самаходнай артылерыі сухапутных войск польскай арміі. Дарэчы, пра САУ «Краб» мы ўжо расказвалі ў гістарычнай рубрыцы, таму калі вас зацікавіла гэтая тэма альбо яе хочаце нагадаць, то перадачу пра САУ знойдзеце на нашым сайце.

Але перад тым, як з’явілася сучасная артылерыі, існаваў крыху іншы яе род. Пра пачаткі артылерыі ў Польшчы расказвае гісторык Тадэвуш Новак. Архіўны запіс Польскага радыё з 1995 года.

- Нам здаецца, што даўняя артылерыя выглядала гэтак жа, як сёння: нейкія вялізныя трубы, з якіх вылятаюць снарады з моцным гукам і агнём. А гэта не так. Ранейшая артылерыя не мела нічога агульнага з агнём і гучнымі стрэламі, яна была ціхая – ад старажытных часоў ажно да сярэдневякоўя. Гэта была абсалютна іншая артылерыя – гэта былі вялізныя кідальныя машыны. У Польшчы першыя пісьмовыя згадкі аб прымяненні катапультаў датуюцца 11 стагоддзем – гэта часы першага польскага караля Баляслава І Храбрага. Пашыраецца такі тып артылерыі ў 12 стагоддзі і існуе ажно да 15 стагоддзя. У 15 стагоддзі пачынае з’яўляцца агнястрэльная артылерыя, якая з’явілася ў Еўропе, калі на нашым кантыненце пачалі вырабляць чорны порах.

12 студзеня 1383 года пры акружэнні невялікага горада Пыздры на захадзе Польшчы ўпершыню была выкарыстаная агнястрэльная артылерыя. Гэта першая пісьмовая згадка выкарыстання артылерыі на польскіх землях, якую задакументаваў Ян з Чарнкава – вядомы польскі храніст, каронны падканцлер і гнезненскі арцыдыякан. Прычым Ян з Чарнкава стварыў сваю хроніку на аснове падзей, сведкамі якіх ён быў сам, а не паводле аповедаў іншых людзей, таму яна мае важнае гістарычнае значэнне.

Ян з Чарнкава пісаў, што ў выніку стрэлу каменнае ядро прабіла вароты горада і забіла ксяндза.

Увогуле, артылерыя ў Еўропе з’явілася дзякуючы Кітаю, адкуль на наш кантынент быў завезены порах. На самым пачатку развіцця гэтага роду войск у якасці снарадаў выкарыстоўваліся каменныя ядры. Пазней ядры пачалі вырабляць з волава, а яшчэ пазней – са сталі. Пры гэтым ажно да 19 стагоддзя выкарыстоўвалася гладкаствольная артылерыя, якой на замену прыйшла наразная артылерыйская зброя. Дзякуючы нарэзам у канале ствала павялічылася трапнасць зброі – снарад пры вылеце са ствала пачынаў вярчэнне вакол падоўжанай восі, што забяспечвала яго ўстойлівасць на траекторыі палёту. Гэта, дарэчы, павышала не толькі трапнасць, але таксама дальнасць і кучнасць стральбы.
Артылерыя адыграла вялікую ролю падчас Першай сусветнай вайны, калі арміі, седзячы ў акопах, засыпалі сябе ўзаемна тысячамі снарадаў.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл

на відэа: САУ польскай вытворчасці «Краб»


Больш на гэтую тэму: Машына часу