Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Хлопец, які стварыў базу дадзеных па захворваннях, задаволены кампаніяй вакцынацыі

18.01.2021 14:27
Людзей з імунітэтам, набытым шляхам перахварэння, афіцыйна ўжо больш за мільён, і трэба гэты лік памножыць яшчэ ў некалькі разоў з прычыны нявыкрытых выпадкаў захворвання.
Прышчэпкі ў адной з люблінскіх бальніцPAP/Wojtek Jargiło

19-гадовы Міхал Рагальскі стаў адным з сімвалаў грамадзянскай актыўнасці ў Польшчы ў 2020 годзе, у звязку з пандэміяй. Ён стварыў базу дадзеных, у якую заносіў усе дадзеныя наконт каранавіруса і звязанай з ім статыстыкі, з падзелам на рэгіёны і падрабязныя звесткі пра колькасць тэстаў, лічбу заражаных, ачунялых і гэтак далей. Гэтай базай карысталіся ўніверсітэты, а таксама міністэрства аховы здароўя. Міхала ўзнагародзілі прэміяй амбудсмена Польшчы. Малады даследчык у інтэрв’ю газеце Rzeczpospolita расказаў пра сваё меркаванне наконт распачатай вакцынацыі і звязаных з ёю статыстычных праблемах.

На думку хлопца, праграму прышчэпак з інфармацыйнага пункту гледжання можна ацаніць станоўча. Кожны дзень мы атрымліваем вельмі падрабязныя дадзеныя не толькі аб агульнай колькасці прышчэпленых, але і пра колькасць пабочных рэакцый, пастаўках вакцыны або дэмаграфічных дадзеных.

Ён кажа таксама, што калі праграма прышчэпак будзе ісці ў цяперашнім напрамку, яна можа даць вынік 70% прышчэпленага насельніцтва, што лічыцца за момант стварэння калектыўнага імунітэту, яшчэ ў 2021 годзе. Адзначыў таксама, што людзей з імунітэтам, набытым шляхам перахварэння, афіцыйна ўжо больш за мільён, і трэба гэты лік памножыць яшчэ ў некалькі разоў з прычыны нявыкрытых выпадкаў захворвання. Аднак эксперт падкрэслівае, што пакуль невядома, колькі часу ўтрымліваецца імунітэт, выпрацаваны натуральным шляхам, а таксама той набыты ў выніку вакцынацыі, таму пакуль што варта пачакаць большай інфармацыі. Але агульная ацэнка інфармацыйна-статыстычнага боку працэсу – пазітыўная – кажа Міхал Рангальскі ў інтэрв’ю Rzeczpospolitej.

Rzeczpospolita/аев