Сёння ўсё часцей чалавецтва сустракаецца з псіхічнымі праблемамі. Псіхічныя праблемы становяцца часткай нашага жыцця, нашых размоў. За апошнія гады можам назіраць змены ва ўспрыняцці праблемаў з псіхікай людзей. Аднак шмат яшчэ наперадзе, засталіся стэрэатыпы, якія мы павінны перамагчы, каб не баяцца адкрыта казаць пра тое, што нам цяжка або што ў нас ёсць нейкія слабасці ды глыбокія сумневы. Уся праблема заключаецца ў тым, што на працягу стагоддзяў грамадства адкідвала, не прыймала людзей з псіхічнымі захворваннямі. Такое стаўленне толькі пагаршала іх становішча. Зараз усё часцей яны атрымліваюць дапамогу, ад сваіх блізкіх ды прафесіяналаў. Нягледзячы на гэта, стэрэатыпы працягваюць панаваць у масавай свядомасці. Чаму і адкуль яны бяруцца расказала на сустрэчы Незалежнага задзіночання студэнтаў Варшаўскага ўніверсітэта доктар псіхалагічных навук Марта Кухарска-Гаук:
-Стэрэатыпы перадусім аблягчаюць нашае пазнаванне і успрыняццё свету. Яны упарадкоўваюць рэчаіснасць. Дазваляюць нам класіфікаваць, дапамагаюць менш часу траціць на пазнаванне іншых асобаў. Яны выконваюць ролю, груба кажучы, першага «фільтра». Мы прапускаем інфармацыю праз сіта, каб вырашыць ці хочам кантактаваць з гэтымі людзьмі ці не. І я хачу яшчэ сказаць пра адну вельмі важную рэч. Вельмі часта, калі кажу пра функцыі стэрэатыпаў, людзі, з якімі размаўляю прыходзяць да высновы, што яны патрэбныя і яны пазітыўныя. Але тут трэба падкрэсліць, ужо на самым пачатку, што нават прыемныя стэрэатыпы – бо такія існуюць, калі напрыклад чуем, што «полькі прыгожыя жанчыны», «немцы ўпарадкаваныя», нам прыемна – але стэрэатыпы заўсёды крыўдзяць. Бо яны заснаваныя на моцным абагульненні. Яны заключаюцца ў схематычным успрыманні людзей і света. Яны несапраўдныя. У выніку яны крыўдзяць тых, каго закранаюць.
Калі ў вас узнікае нейкая псіхалагічная праблема, часта можам пачуць «залатыя рады». Людзі кажуць, што мы павінны перастаць баяцца, паглядзець серыял, схадзіць пабегаць. Гэта, канешне можа дапамагчы здаровым людзям, з прычыны таго, што падчас такіх прыемных дзеянняў арганізм выпрацоўвае гармоны шчасця – эндарфіны – гэтага аднак недастаткова для людзей, у якіх сур’ёзныя псіхалагічныя захворванні. Адкуль бяруцца такія нібы карысныя рады?
-Гэта бярэцца перадусім з адсутнасці ведаў. Увогуле даваць рады ў такіх сітуацыях досыць абсурдная ідэя. Мы маем такую схільнасць, каб нгешта раіць. Калі заўважаем, што ў кагосьці праблемы, вялікая частка нас адчувае патрэбу рэагаваць. І раіць камусьці, у нашым разуменні, добрае рашэнне ў такой сітуацыі. А тое, што людзі раяць пайсці пабегаць, паглядзець з пазітыўнага ракурсу на свет не мае нічога супольнага з ведамі пра дэпрэсію. Людзі не ведаюць як рэагаваць на такую сітуацыю. Таму, я лічу, галоўнай прычынай з’яўляецца адсутнасць ведаў. Але таксама зараз бачым, што на розныя тэмы ў грамадскай сферы, выказваюцца людзі, якія не адукаваныя ў гэтай галіне. Таму, напрыклад, у газетах можам прачытаць парады «як стаць інтравертам», што ў прынцыпе абумоўлена біялогіяй. Поўна такіх парадаў, якія не маюць нічога супольнага з рэчаіснасцю.
Праблемай у паспяховым лячэнні захворванняў з’яўляецца падыход грамадства не толькі да хваробаў, але таксама да псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў. Гэта ні грэх і ні ганьба хадзіць на прыём да людзей, якія адукаваныя ў гэтым пытанні. Уласна таму, што яны сапраўды дапамагаюць нам зразумець сябе і пераадолець нашы праблемы і страхі, якія ўзнікаюць на фоне псіхалагічных хваробаў.
-Страх перад тым, як нас будуць успрымаць у асяроддзі вынікае з таго, што наведванне спецыялістаў надалей успрымаецца як нешта сарамлівае. Часта пануе такое перакананне, што мне не трэба ісці да псіхолага або псіхатэрапеўта, бо я спраўляюся адзін са сваімі праблемамі. А калі хтосьці іншы пойдзе то ён успрымаецца як слабы чалавек, або нават горш, яму прыклейваюць нейкія мянушкі. Але я бачу, што людзі ўсё больш ахвотна карыстаюцца паслугамі псіхатэрапеўтаў і гэта пазітыўная з’ява. Паколькі мы клапоцімся пра зубы, наведваем дантыста, таксама варта час ад часу схадзіць і паклапоціцца пра сваю псіхіку. І канешне, ёсць людзі, якія цудоўна функцыянуюць, але варта зрабіць сабе часам «інвентарызацыю» з псіхатэрапеўтычнага боку.
Як вынік, варта памятаць, што калі адчуваеце нейкія змены ў вашым псіхічным самаадчуванні – варта звярнуцца да спецыяліста. Канешне, адказы на некаторыя пытанні можна таксама знайсці ў інтэрнэце. Не трэба аднак верыць усяму, што прысутнічае ў сеціве. Правярайце ці чалавек з якім маеце дачынення адукаваны ў псіхалагічным напрамку. Варта таксама паведаміць пра свае праблемы блізкім. Калі яны не выкажуцца разуменнем, не крыўдзіцеся, гэта не знак ігнаравання, а хутчэй за ўсё – стэрэатыпаў.
Альберт Ежы Вяжбіцкі