Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вялікабрытанія кажа пра еўрапейскую вайну за вакцыну ад каранавіруса

01.02.2021 11:24
ЕС увёў надзвычайны механізм кантролю над пастаўкамі прышчэпак.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneddp images/Forum

Брусель абураны паводзінамі фармацэўтычных канцэрнаў. Кіраўніцтва ЕС намерана прызнаць кранам-членам права кантраляваць экспарт вакцыны ад SARS-Cov-2 – піша Rzeczpospolita. Кожны дзень прыносіць добрыя навіны з рынку прышчэпак. Прайшоў толькі год пасля пачатку пандэміі, а ёсць ужо тры эфектыўныя вакцыны, а на працягу некалькі тыдняў могуць быць зацверджаныя дзве наступныя. Гэты выдатны навуковы поспех быў магчымы дзякуючы мільярдам еўра падтрымкі ад урадаў, але ён, на жаль, не дазваляе значна паскорыць праграму вакцынацыі.

Справа ў тым, што канцэрны пастаўляюць менш дозаў, чым было прапісана ў кантрактах, асабліва гэта датычыць кампаніі AstraZeneca, якая зменшыла пастаўкі ў першым квартале на 60%, чым выклікала вялікі гнеў чыноўнікаў ЕС. Яны мяркуюць, што канцэрн пастаўляе вакцыну ў Вялікабрытанію, замест у ЕС. Таму супольнасць увяла надзвычайны кантрольны механізм, згодна якому кожная фірма, якая высылае прышчэпкі з фабрыкі на тэрыторыі ЕС у трэція краіны, павінна атрымаць на гэта дазвол. У Вялікабрытаніі пачалі казаць пра вайну за вакцыну.

Новая схема дазволіць Еўрапейскаму саюзу зразумець, якую гульню вядуць канцэрны, але не зменіць агульнай сітуацыі дэфіцыту прышчэпак на рынку. Дэфіцыт практычна перакрэслівае амбітны план прышчапіць 80% людзей старэйшых за 80 гадоў і супрацоўнікаў службы аховы здароўя да канца сакавіка бягучага года. Чарговая мэта – паставіць укол 70% прадстаўнікоў дарослай папуляцыі да канца вакацыяў – таксама вельмі мала рэальная, патрэбны цуд, каб яе дасягнуць.


нг