Еўрапейскі саюз стварае праграму салідарнай барацьбы з ракам, піша Gazeta Wyborcza. Брусель пачынае выраўніваць узровень лячэння рака і анкалагічнай дапамогі. «У ЕС не павінна быць першай і другой катэгорый хворых ракам», – каментуе камісар Маргарытыс Шынас.
Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы з ракам Еўрапейская камісія абвясціла «Еўрапейскі план барацьбы з ракам», які на выбарах у Еўрапарламент 2019 года быў адной з галоўных ідэй правацэнтрысцкіх сіл, у тым ліку нямецкіх хрысціянскіх дэмакратаў.
Брусель, які ў бліжэйшыя гады выдаткуе 4 мільярды еўра на барацьбу з ракам, хоча і мае намер дафінансаваць абследаванне 90% жыхароў ЕС, якія маюць права на аналізы ў напрамку рака малочнай залозы, шыйкі маткі і тоўстай кішкі. Запланавана, што такія аналізы павінны быць праведзены не пазней за 2025 год.
У рамках барацьбы з ракавымі захворваннямі Брусель паставіў мэты вакцынацыі да 2030 году прынамсі 90% дзяўчынак, а таксама сур'ёзны рост узроўню прышчэпак хлопчыкаў.
Акрамя таго, да канца 2030 года не менш за 90% закваліфікаваных пацыентаў павінны мець доступ да нацыянальных «комплексных анкалагічных цэнтраў», звязаных з новай анкалагічнай сеткай ЕС.
Сёння – Сусветны дзень барацьбы з ракавымі захворваннямі.
ав