Беларуская Служба

Напярэдадні перапісу ў Польшчы, прафесар Мірановіч прыгадвае гісторыю перапісвання Падляшша

23.02.2021 12:31
На беларускіх землях першы грунтоўны перапіс быў праведзены ў 1897 годзе – першы і апошні сучасны перапіс у Расійскай Імперыі
Аўдыё
  • Прафесар Мірановіч прыгадвае гісторыю перапісвання Падляшша
 .
Прафесар Я. Мірановіч Фота: Яраслаў Іванюк

Перапісы насельніцтва маюць доўгую гісторыю, біблейскую гісторыю. Бадай што адзін з самых вядомых старадаўніх перапісаў адбыўся ў Іюдэі пад панаваннем цара Ірада Вялікага, у часы, калі нарадзіўся Ісус Хрыстос.

Асноўная мэта перапісаў насельніцтва ў той час – вызначыць узровень прыбытку людзей і акрэсліць, якія падаткі павінны сплочваць падданыя.

На беларускіх землях першы грунтоўны перапіс быў праведзены ў 1897 годзе – першы і апошні сучасны перапіс у Расійскай Імперыі. Напрыканцы ХІХ стагоддзя царскія чыноўнікі пыталі не толькі пра маёмасць, чыны, але і пра мову і веравызнанне. Гісторык, прафесар Яўген Мірановіч напярэдадні ўсеагульнага перапісу насельніцтва Польшчы, які пройдзе ў 2021 годзе, распавёў нам пра першы сучасны перапіс, які прайшоў у Расійскай Імперыі, а з ім гутарыў наш карэспандэнт Яраслаў Іванюк.

Слухайце аўдыё! 

эж