Беларуская Служба

Каронавірус можа пашкодзіць слых

14.04.2021 09:31
Навукоўцы паведамляюць пра наяўнасць каранавіруса ў сярэднім вуху пацыентаў хворых COVID-19.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вірус SARS-CoV-2 негатыўна ўплывае на слых. Паводле першых навуковых паведамленняў, наяўнасць каранавіруса была выяўляецца і ў сярэднім вуху, заявіў у інтэрв'ю газеце Nasz Dziennik дырэктар Сусветнага цэнтра слыху ў Каетанах прафесар Генрых Скаржынскі.

„Папярэднія даследаванні паказваюць, што гэты вірус можа выклікаць пастаянныя змены ў ніжніх дыхальных шляхах. (...) У адрозненне ад парушэнняў нюху і смаку, парушэнні слыху могуць узнікаць толькі ў пацыентаў, якія больш цяжка хварэюць COVID-19”, - тлумачыць прафесар Скаржыньскі. Паводле яго, наяўнасць віруса ў сярэднім вуху не выпадковая.

„Існуе магчымасць, што вірус можа прайсці праз Еўстахіеву трубу да сярэдняга вуха”, - тлумачыць медык. Паводле яго, рызыка парушэння слыху датычыць, перш за ўсё  наймалодшых пацыентаў.

„У дзяцей труба размешчаная больш гарызантальна, яна часцей адкрыта, чым у дарослых, таму каранавірус можа лягчэй пранікаць з насаглоткі ў сярэдняе вуха”, - ацаніў прафесар. Ён адзначыў, што „ ацёкі ў насаглотцы, выкліканыя вірусам, уплываюць на працу Еўстахіевых труб і пагаршаюць слых.

Прафесар  Скаржынскі падкрэсліў, што ў оталарынгалагічнай супольнасці ідзе дыскусія аб пабочных эфектах у пацыентаў, якія праходзяць розныя схемы лячэння.

 „Адзін з прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца ў лячэнні COVID-19, - гэта антымалярыйны прэпарат старэйшага пакалення, выклікае пастаянныя пашкоджанні слыху. Хутчэй за ўсё, выкарыстанне гэтых прэпаратаў у пацыентаў з SARS-CoV-2 таксама прывядзе да лёгкага або сярэдняга пагаршэння слыху” – канстатуе прафесар Генрых Скаржынскі ў інтэрв'ю газеце Nasz Dziennik.

аз