X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Якім чалавекам быў камандуючы паўстаннем у варшаўскім гета пасля вайны?

19.04.2021 19:15
Марэк Эдэльман – гэта легенда польскай і габрэйскай гісторыі. Чалавек, які ўзначальваў паўстанне ў варшаўскім гэта ў 1943 годзе, выжыў, і пасля вайны стаў знакамітым польскім лекарам, кардыёхірургам.
Аўдыё
  • Пра Марка Эдэльмана расказваюць яго падапечныя з часоў працы кардыёхірургам
Marek Edelman
Marek EdelmanPAP/Witold Rozmysłowicz

19 красавіка адзначаецца гадавіна паўстання ў варшаўскім гета. Гэты супраціў стаў адной з найбольш вядомых падзей другой сусветнай вайны. Каля 50 тысяч габрэяў, якія засталіся ў гета пасля масавых высылак у лагер смерці ў Трэблінцы, далі адпор нямецкім войскам, якія ўвайшлі ў гета. Сярод соцень маладых баявікоў былі кіраўнікі паўстання – Мардэхай Анелевіч і Марэк Эдэльман. Першы з іх загінуў у бункры на вуліцы Мілай 18 у Варшаве, дргуому ўдалося перажыць паўстанне і пражыць доўгае жыццё пасля вайны.

Пасля паўстання ў гета Эдэльман прымаў яшчэ ўдзел у варшаўскім паўстанні 1944 года, а пасля вайны стаў знакамітым доктарам. Вучыўся на Медычнай акадэміі ў Лодзі і працаваў у гарадскіх шпіталях у аддзяленні кардыёхірургіі. Ангажаваўся ў дэмакратычныя працэсы ў Польшчы ў 70 і 80-я гады, а таксама ўдзельнічаў у пратэстах супраць абвастрэння палітычнай сітуацыі ў краіне. А нарадзіўся ён у Гомлі, на тэрыторыі сённяшняй Беларусі.

Эдэльмана, яго чалавечыя якасці, на сустрэчы, арганізаванай Музеям польскіх габрэяў Полін, успаміналі людзі, якія працавалі з ім у шпіталі. «Дацэнт», як называюць яго былыя падапечныя, быў чалавекам сумленным, жорсткім і заўсёды знаходзіў выхад з найбольш цяжкіх сітуацый. Так супрацу з ім успамінае кардыёлаг Барбара Мэхоўска-Клайф:

-Ён сапраўды ажываў, калі выпадак быў цяжэйшым. Для яго ўвогуле кожны пацыент – гэта была галаваломка. Гэта ён і сам успамінаў у кніжках, што калі ён быў яшчэ студэнтам, то адзін з прафесараў іх правяраў. Адразу пасля ўваходу пацыента яны павінны былі сказаць, што на першы погляд не так з чалавекам, што гэта за хвароба. Ён патрабаваў ад нас таго ж. Часта мы апісвалі пацыентаў. Ён казаў, напрыклад, глядзі, якія ў яго ружовыя шчокі, што думаеш? Або: паглядзі на шыю, на артэрыю, на пазногці. І гэта было цікава, цудоўна. Мы ўсе вучыліся на агульнамедычным факультэце, але ад яго мы навучыліся назіраць. Ён быў геніяльным назіральнікам. Заўважаў такія дэталі, на якія ніхто не звяртаў увагі. Ён накіроўваў нас. Да кожнага пацыента падыходзіў як да галаваломкі, якую трэба вырашыць і мы ўсе былі ў гэтым працэсе дыягназу, які кіраваўся сімптомамі, тым, што мы бачылі, і гэта было захапляльна. Пры чым, у нас былі не толькі кардыёлагічныя выпадкі.

Марэк Эдэльман як доктар быў таксама чалавекам, які моцна давяраў сваёй камандзе і клапаціўся пра яе. Не баяўся і выказваць думкі супраць некаторых вышэй пастаўленых калегаў, шукаў свайго шляху, не забываючы пра дабро пацыента. Так успамінае яго адзін з маладых тады супрацоўнікаў Адам Юрчык:

-Калі яшчэ расказваць пра тое, як спадар дацэнт супрацоўнічаў з рознымі прафесарамі, то я хачу вам сказаць, што дбаючы пра нашую адукацыю, нашую каманду, наш погляд на свет і медычную рэчаіснасць, ён запрашаў нас на канферэнцыі і сходы лекараў. І не толькі каманду лекараў, але і медсясцёр. І мы слухалі лекцыі. Была, памятаю, адна дыскусія, калі адзін з прафесараў расказваў пра новую тэхніку аперацый на артэрыі з дапамогай розных інструментаў. Тады спадар дацэнт устаў і сказаў: «Спадар прафесар, мне дастаткова паглядзець на шыйныя вены, навошта ўводзіць іншароднае цела ўнутр?». Ён агулам быў супраціў інвазійнага лячэння. Тады якія-небудзь новыя тэхнікі ў кардыялогіі толькі ўваходзілі, былі вельмі рызыкоўнымі. У Польшчы Эдэльман быў сярод найлепшых, хто прасоўваў новыя тэхнікі. Адным з аўтараў шырока распаўсюджанай сёння ў свеце тэхнікі by-pass быў менавіта дацэнт. Гэта была альтэрнатыва для тады недастаткова даследаванай каранараграфіі.

Дзякуючы сваёй пазіцыі і сваім дасягненням, Марэк Эдэльман мог выступаць супраць дзеянняў польскай камуністычнай улады. У 1976 годзе ён падпісаў гэтак званы «Спіс 101», супраціў польскіх інтэлектуалаў супраць зменаў у польскай канстытуцыі. З восені 1980 года быў чальцом Салідарнасці, дзе з 1988 года кіраваў камісіяй па пытанням нацыянальных меншасцяў. Амаль штогод прысутнічаў на мерапрыемствах з нагоды гадавіны паўстання ў гета. Апошні раз паклаў кветкі ля помніка паўстанцам 19 красавіка 2009 года, а паўгода пазней, 2 кастрычніка 2009 года, памёр ад рэспіраторнай недастатковасці. Яго магіла знаходзіцца на варшаўскіх Павонзках, у габрэйскай частцы могілак.

Альберт Ежы Вяжбіцкі