Беларуская Служба

Падчас пандэміі палякі сталі значна больш экалагічнымі

21.04.2021 14:22
 Усё больш спажыўцоў гатовыя плаціць больш за экалагічна чыстыя прадукты і паслугі, але розніца ў кошце не павінна быць занадта вялікай.
.
.manfredrichter/pixabay.com/C00

Падчас пандэміі палякі сталі значна больш экалагічнымі, піша Rzeczpospolita. Усё больш спажыўцоў гатовыя плаціць больш за экалагічна чыстыя прадукты і паслугі, але розніца ў кошце не павінна быць занадта вялікай.

Ужо 61% палякаў абмежавалі выкарыстоўванне аднаразовых упаковак, 38% купляе больш адзення ў сэканд-хэндах – паведамляецца ў справаздачы BCG і Vogue Polska. 36% купляе бія- і экапрадукцыю.

Паводле выданне, расце ўсведамленне таго, што змены павінны закрануць цэлыя сектары. Яшчэ некалькі гадоў таму многія спажыўцы не ведалі пра вялікія экалагічныя выдаткі індустрыі моды. Аказваецца, вытворчасць адзення адказвае за 5% глабальных выкідаў парніковых газаў і за 20% глабальнага спажывання вады.

У выніку змены ў інфармаванасці толькі кожны чацвёрты апытаны паляк перакананы, што будзе купляць экалагічную альтэрнатыву абранай да гэтага часу прадукцыі. Ужо 66% заяўляе пра магчымасць плаціць больш за этычную моду, хаця ў гэтым выпадку ўсё залежыць ад розніцы ў кошце, асабліва адзення.

У сярэдзіне сакавіка Еўрапейскі парламент вырашыў, што карпарацыі больш не могуць беспакарана шкодзіць людзям і планеце. Еўрадэпутаты падтрымалі справаздачу, у якой рэкамендуецца ўвесці прававыя нормы, якія датычацца належнага падыходу да стандартаў правоў чалавека і аховы навакольнага асяроддзя бізнесам, піша Rzeczpospolita.

ав