X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Амаль 11 млн палякаў атрымалі прышчэпку супраць каранавіруса

28.04.2021 16:37
Матэвуш Маравецкі адзначыў адзначыў, што ў траўні Польшча атрымае чарговыя 10 мільёнаў доз прышчэпкі. 
Аўдыё
  • Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска адначасова паведаміў, што 28 красавіка было выяўлена на 40% менш выпадкаў каранавіруса
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne PAP/EPA/GEORGI LICOVSKI

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла ў сераду, 28 красавіка, што за апошнія суткі зафіксавана 8895 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. У ведамстве таксама паведамілі, што ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 636 пацыентаў. Найбольшая колькасць новых заражэнняў зафіксавана на поўдні Польшчы ў Сілезскім, Вялікапольскім ваяводствах і ў сталічным Мазавецкім ваяводстве.

Аднак намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска адначасова паведаміў, што 28 красавіка было выяўлена на 40% менш выпадкаў каранавіруса, чым тыдзень таму, і гэта добрая навіна лічыць намеснік міністра:

-Штодня змяншаецца колькасць шпіталізацыяў цягам апошніх сутак было занята на 1600 «ковідных ложкаў» і на 100 апаратаў ШВЛ меней чым тыдзень таму. Гэта вельмі добрая навіна. Скарачаецца не толькі колькасць новых пацыентаў, але і колькасць занятых ложкаў. Мяне такія дадзеныя вельмі цешаць, мы за німі пільна сочым. Таксама яскравым прыкладам зніжэння тэмпаў эпідэміі з’уяўляецца колькасць выклікаў «хуткай». Тыдзень таму такіх выклікаў было больш за 11,5 тысяч, а цяпер толькі 8,5 тысяч.

У сваю чаргу прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў упэўненасць, што неўзабаве з'явіцца магчымасць далейшага паступовага аднаўлення працы некаторых галінаў гаспадаркі, якія былі фактычна замарожаныя ў выніку эпідэмічных абмежаванняў.

У аўторак, 27 красавіка Анджэй Дуда сустрэўся ў прэзідэнцкім палацы ў Варшаве з прадстаўнікамі бізнесу тых сектарах гаспадаркі, якія найбольш пацярпелі ў выніку абмежаванняў.

-Увесь час мы асцерагаемся, што колькасць захворванняў можа зноў значна вырасці. Працэс адмены эпідэмічных абмежаванняў павінен праходзіць павольна з улікам эпідэмічнай абстаноўкі ў розных рэгіёнах Польшчы рэгіёнах.

Прэзідэнт Дуда падкрэсліў, што адмена абмежаванняў таксама залежыць ад тэмпаў Нацыянальнай праграмы вакцынацыі супраць каранавіруса.

Вяртанне да нармальнага жыцця ў корані залежыць ад тэмпаў вакцынацыі, – дубляваў прэзідэнты прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі. Пасля пасяджэння ўрадавай групы кіравання ў крызісных сітуацыях прэм’ер Маравецкі прадставіў графік эпідэмічных паслабленняў на травень.

Матэвуш Маравецкі адзначыў адзначыў, што ў траўні Польшча атрымае 10 мільёнаў доз прышчэпкі. Такім чынам, можна будзе працягваць змякчэнне абмежаванняў у асобных сектарах эканомікі:

-Толькі масавая вакцынацыя дазволіць нам забыць пра каранавірус і пра ўсе яго кепскія наступствы для сістэмы аховы здароўя, для здароўя нашых грамадзянаў, для эканамічнага развіцця. Толькі ўсеагульная вакцынацыя прывядзе нас да папуляцыйнага імунітэту.

Прэмʼер дадаў, што прыклады Вялікабрытаніі і ЗША паказваюць – там, дзе вакцынацыя зʼяўляецца папуляцыйнай, ёсць магчымасць хутка вярнуцца да нармальнага рэжыму функцыянавання розных сфер эканомікі і грамадскага жыцця.

Цяперашняя эпідэмічная абстаноўка і тэмп вакцынацыі прымушаюць не толькі Варшаву, але ўвесь Еўрапейскі Звяз вырашыць праблему мабільнасці вакцынаваных людзей. Прэмʼер-міністр Маравецкі ў сувязі з гэтым заявіў, што пытанне аб узаемнай прызнанні сертыфікатаў аб праходжанні вакцынацыі будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Еўрапейскай Рады. Кіраўнік польскага ўрада адзначыў, што Варшава пакуль не прыняла канчатковых рашэнняў па гэтым пытанні:

-Мы таксама павінны браць пад увагу то, якія абмежаванні ў адносінах да нашых грамадзянаў могуць выкарыстоўваць іншыя дзяржавы. Адначасова мы павінны разумець і прымаць суверэннае рашэнне кожнага чальца Еўразвязу, а таксама трэба звяртаць увагу на мэтазгоднасць схіляць людзей да вакцынацыі і ў сувязі з гэтым атрымлівалі адпаведныя сертыфікаты.

Станам на 28 красавіка, у Польшчы супраць каранавіруса было прышчэплена 10 млн 740 тысяч чалавек, у тым ліку амаль 2 млн 750 тысяч атрымалі дзве дозы прэпарату.

pr/iar/эж

Польшча паступова плануе вяртацца да нармальнага жыцця пасля пандэміі COVID-19

28.04.2021 10:54
З 4 мая пачнуць працаваць гандлёвыя цэнтры, буйныя крамы і мэблевыя крамы.

У Польшчы паступова расце ў папулярнасць вакцынацыі супраць COVID-19

28.04.2021 15:15
Гэта вельмі важнае, паколькі з-за брытанскай мутацыі, каб дасягнуць папуляцыйны імунітэт трэба прывіць нават 80% грамадства, лічаць эксперты.