Беларуская Служба

INeedHelpBy – наўпроставая і бяспечная прылада дапамогі рэпрэсаваным

28.04.2021 20:35
Ініцыятыва INeedHelpBy распрацавала Telegram-бот, які прымае заяўкі і злучае кожную сям'ю рэпрэсаванага з «памочнікам».
Аўдыё
  • Удзельнікі ініцыятывы распавядаюць пра свой вопыт.
ІлюстрацыяКрыніца: .ineedhelpby.com

Грамадскі ўздым беларусаў, які краіна перажывае ўжо амаль год, адлюстраваўся на розных аспектах жыцця. Бадай што ўпершыню выявілася моцная магчымасць салідарных дзеянняў, узаемадапамогі і падтрымкі.

Ініцыятыва INeedHelpBy дапамагае тым, хто страціў крыніцу даходу ў выніку выказвання сваёй актыўнай палітычнай пазіцыі. Гэта можа быць любы чалавек, які выказаў сваю пазіцыю і ў выніку гэтага страціў працу або большую частку заробку, атрымаў буйны штраф, быў затрыманы і знаходзіўся ў ІЧУ, пацярпеў падчас пратэстаў, страйкуе на заводах і дзяржпрадпрыемствах. На жаль, лік такіх людзей у Беларусі ўжо даўно пайшоў на дзясяткі тысяч і дагэтуль працягвае расці.

Дапамога заключаецца ў куплі і дастаўцы двухтыднёвага набору прадуктаў, разлічанага на ўсю сям'ю пацярпелага ад рэжыму. Ініцыятыва INeedHelpBy распрацавала Telegram-бот, які прымае заяўкі і злучае кожную сямʼю з так званым памочнікам. «Памочнік» атрымлівае спіс крам, у якіх ён можа замовіць прадукты для сямʼі онлайн. На працягу некалькіх дзён заказ трапляе да адрасатаў.

Адной з такіх «памочніц» з’яўляцца Вольга. У размове з намі яна падкрэслівае, што ініцыятыва INeedHelpBy стварыла выдатную магчымасць для беларускіх эмігрантаў станоўчым чынам паўплываць на лёс бацькаўшчыны з-за мяжы.

Артур стаў адной з тысячаў ахвяраў рэжыму Аляксанда Лукашэнкі. Мінчук быў затрыманы ў жніўні пасля выбараў, прайшоў праз увесь канвеер гвалту, пасля апынуўся ў лякарні. Артур звяртаю ўвагу на вялікая значэнне такіх праяваў салідарнасці, як дапамога праз тэлеграм-бот INeedHelpBy.

У дадзенай ініцыятыве ў якасці «памочніка» ужо цягам некалькіх месяцаў удзел прымае Васіль, які даўно жыве за мяжой. Васіль лічыць, што ініцыятыва маральна, псіхічна таксама падтрымлівае і тых, хто аказвае дапамогу рэпрэсаваным.

Ініцыятыва INeedHelpBy дзейнічае ўжо больш за паўгады. За гэты час было сабрана амаль 7300 прадуктовых кошыкаў на агульную суму 740 тысяч долараў.

Выказванні нашых суразмоўцаў слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Пацярпелы ад сваволля беларускіх сілавікоў: «Уся падлога спортзалы РУУС была залітая крывёю»

14.08.2020 18:42
Паводле афіцыйных дадзеных, каля 7 тысяч чалавек прайшлі праз канвеер гвалту ашалелых сілавікоў.