Беларуская Служба

Польскія ўлады спадзяюцца большага прытоку беларусаў

26.05.2021 11:20
Урад чакае спецыялістаў з ІТ-індустрыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія ўлады спадзяюцца большага прытоку беларусаў. Пра гэта парталу money.pl расказала ўпаўнаважаная прэм'ер-міністра па справах GovTech Юстына Арлоўска.
Урад чакае спецыялістаў з ІТ-індустрыі.

– Мы чакаем, што гэтая колькасць павялічыцца. Працэдура даволі простая, але можа пачацца інтэнсіўны рух. Не ўсе памятаюць, але сітуацыя за нашай усходняй мяжой па-ранейшаму гарачая. Тое, што адбылося ў нядзелю, вельмі моцна нагадала нам пра гэта, – сказала Юстына Арлоўска.

Экспертка адзначыла, што праграма GovTech аказалася паспяховай. Польшча паднялася на першае месца сярод краін, выбраных беларускімі спецыялістамі.

-Натуральна, што ў пілотнай групе мы будзем разлічваць на найбольшую колькасць спецыялістаў з Украіны, але міграваць можа любы чалавек, незалежна ад таго, з якой краіны ён паходзіць. У выпадку з Беларуссю напачатку гаворка ішла не пра прыцягненне праграмістаў, гэта было пытанне бяспекі, але мы ўбачылі, што ўмовы працы ў Польшчы для іх прывабныя, а прапановы пра працу цікавыя, – дадала Юстына Арлоўска.

ав