Беларуская Служба

Прэстыжная ўзнагарода прысвоена С. Ціханоўскай, М. Калеснікавай і В. Кавальковай

27.05.2021 14:57
Паводле мэра Вроцлава Яцэка Сутрыка, Ціханоўская, Калеснікава і Кавалькова – гераіні ў найлепшым значэнні гэтага слова.
. , .   .
В. Цапкала, С. Ціханоўская і М. Калеснікавафота: Tut.by

Тры жанчыны, якія ўзяліся за цяжкую справу барацьбы з тыраніяй, атрымалі ўзнагароду імя Яна Новака-Езяранскага. Прэстыжная ўзнагарода прысвоена Святлане Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Вользе Кавальковай.

Урачыстасць уручэння адбудзецца 4 чэрвеня ў Вроцлаве. На думку арганізатараў, для жаночага трыа Польшча вельмі блізкая. Яны згадваюць досвед краін Цэнтральнай ды Усходняй Еўропы ў барацьбе за правы чалавека і незалежнасць, польскую Салідарнасць і дасягненні польскай дэмакратычнай апазіцыі, а таксама цяжкага шляху палітычных ды эканамічных рэформаў.

Паводле мэра Вроцлава Яцэка Сутрыка, Ціханоўская, Калеснікава і Кавалькова – гэта гераіні ў найлепшым значэнні гэтага слова, паколькі для іх дэмакратыя і правы чалавека важнейшыя, чым уласная бяспека. Яны змагаюцца не толькі за сваю краіну, але таксама за ўсю Еўропу. «Польшча падтрымлівае беларускую апазіцыю, паколькі месца Беларусі – у дэмакратычнай Еўропе», – кажа Сутрык.

На думку Адольфа Юзвенкі, члена журы ўзнагароды, барацьба беларускага руху за дэмакратыю раней ці пазней закончыцца поспехам. «Да гэтае пары мы кіраваліся прынцыпам, што прысуджаем прэмію адной асобе. Але на гэты раз мы адышлі ад гэтага прынцыпу, паколькі беларускі дэмакратычны рух вельмі спецыфічны. Ён паказаў усяму свету, што змагаецца з тыранам, якога цікавіць толькі ўлада. І менавіта Ціханоўская, Кавалькова і Калеснікава ўзяліся за гэтую выключна цяжкую барацьбу, – тлумачыць Юзвенка. – З часам паявіцца легенда гэтага руху, жанчыны могуць уплываць на фармаванне сем’яў і дзяцей. Лукашэнку прыйдзецца паддацца. Ён усё яшчэ ўтрымлівае ўладу, але ў яго няма легітымнасці, таму доўга трымацца пры ўладзе ён не зможа», – мяркуе суразмоўца выдання.

Rzeczpospolita/