Беларуская Служба

Былы беларускі дыпламат і экс-міністр культуры падаў заяву на Лукашэнку ў польскую Генпракуратуру

02.06.2021 09:15
Падобныя заявы на прадстаўнікоў беларускага рэжыму таксама былі пададзеныя ў пракуратуры Літвы, Чэхіі і Германіі.
  -
Павал Лтушка - кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіраванняradyjo.net/ Я. Смялоўская

Былы міністр культуры Беларусі і былы беларускі дыпламат, а цяпер адзін з найважнейшых прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі Павел Латушка ў сераду раніцай падаў у Генпракуратуру Польшчы заяву аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці Аляксандра Лукашэнкі, а таксама намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпенкова, старшыні КДБ Беларусі Івана Церцеля і іншых прадстаўнікоў беларускага рэжыму ў сувязі з тым, што ў яго адрас паступаюць пагрозы фізічнай расправы і падрыхтоўкі акта міжнароднага тэрарызму.

Gazeta Wyborcza нагадвае, што гэта не першая такая заява аб узбуджэнні справы супраць кіраўніка Беларусі пададзеная беларускай апазіцыяй за мяжой.

На пачатку траўня прэс-агенцтва DPA паведаміла, што нямецкія юрысты, якія прадстаўляюць групу беларусаў, накіравалі ў пракуратуру Карлсруэ паведамленне аб здзяйсненні Аляксандрам Лукашэнкам злачынстваў супраць чалавечнасці.
Юрысты падкрэслілі, што ні Лукашэнка, ні беларускія сілы бяспекі ў цяперашні час не прыцягнутыя да юрыдычнай адказнасці за празмернае прымяненне сілы і катаванні затрыманых грамадзян у Беларусі. Таму яны заклікалі нямецкія ўлады правесці незалежнае расследаванне па гэтай справе. Пры гэтым яны спаслаліся на ўніверсальную юрысдыкцыю, якая прадугледжвае, што ў сітуацыі, калі злачынствы, прызнаныя міжнародным правам, здзяйсняюцца ў адной краіне, злачынцаў можна прыцягнуць да адказнасці ў другой краіне.

Паводле паведамленняў нямецкіх юрыстаў, грамадзяне Беларусі, якіх яны прадстаўляюць, падвяргаліся пераследу і катаванням за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. Падобныя заявы таксама былі пададзеныя ў пракуратуры Літвы, Польшчы і Чэхіі.

аз

Латушка: «Не здавайцеся, праўда на нашым баку!»

01.06.2021 16:15
Пра сітуацыю ў Беларусі, далейшую барацьбу з рэжымам Лукашэнкі Беларускай службе Польскага радыё распавёў старшыня Народнага антыкрызіснага кіравання Павал Латушка.

Павал Латушка падае заяву на Лукашэнку ў пракуратуру Польшчы

01.06.2021 16:35
Беларускі рэжым пагражае апазіцыйнаму палітыку фізічнай расправай.